| Lost Wisdom |
[Jul. 6th, 2005|11:53 pm] |
| [ | Current Music |
| | Dvar - Schraii | ] | Там, дзе новабудоўлі разам з новасадамі абступаюць праспект Фелікса Эдмундавіча, па якім бегаюць штогадзіну далнабойныя тракі розных напрамкаў, там, дзе будуюцца гіпермаркеты і выбухаюць лэпы, там, на ліхтары, адным з тысячаў ліхтароў, што асвятляюць у пэўны прамежак часу бясконцую шашу ў эўропу, там, там сядзела нешта авальнае, пухната-пернатае, з містычнымі вялізнымі вачымі. Сядзела, покуль мы не спугнулі яе какафоніяй сваёга кроку, і, спугнутае, зляцела на вялізных крылах, цяжкім палётам, у бяскрайнія далі гарадскіх палёў. Я першы раз бачыў саву ў межах горада, я ніколі не чуў пра такое, я і не паверыў бы напэўна. Гэта знак. Сава - сімвал мудрасці. Нават заўважна падабенства славенскага Сова і грэцкага Sophia. Што за знак я не разумею. І не буду нават спрабаваць, бо мне хапае толькі аднога факту: сава на ліхтары пасярод трафіка і людзей... |
|
|
| Comments: |
так-так, гэта знак, гэта Галяктыка папярэджвае зямлян, што нефіг бамбаваць каметы.... :)
у Любка Дэрэша ў рамане "Культ" зьява соў была вельмі нядобрым знакам...
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/58692/2147523216) | | From: | lejf@lj |
| Date: | July 7th, 2005 - 06:26 am |
|---|
| | Re: Прыгожа напісана | (Link) |
|
так, я чытаў!
совы, совы... ну, я б, вядома, змаўчала, але, на жаль, гэта гары потэр.. | |