| Адпусці |
[Aug. 12th, 2005|01:04 am] |
| [ | Current Music |
| | Океан Ельзи - Вiдпустi | ] | Кожны год адбываецца адное і тое ж. Пах маіх сосен залятае праз маленькую шыбку у светлых сонечных вокнах, прабіваючыся праз фіранкі, затуляючы сабой іншыя пахі. Пахі кацінак, наготак, кіпрэя, руты, зверабоя, крапатліва раскладзеных па дубовым дошкам гаўбца. Шыбы маленькія, бо па вуліцах хварэюць наркаманы. Травы і зёлкі сушацца тут для хворых. Сосны іанізуюць паветра для хворых. Паўсюдна адныя хворыя, але людзі. Я бадзяюся па зялёных вулачках, разбітых хмурымі старымі аўтобусамі. Дзесь чутны гудок цягніка, дзесь шуміць зліўной канал ЦЭЦ. Тут, у дрэвах і дамох хаваецца нейкае небяспечнае прадчуванне. Тут ручкі дзверы памазаны хворай крывёй. З мягкіх падушак кінатэатра "Юнацтва" тырчаць хворыя іглы. Хворыя твары, шэрыя твары. Маладыя мамы і іх дзеці ў люльках. Зімна, і я пачуваю сябе хваравіта. Удыхаю пах сосен і старых кніг. П'ю хмялны мёд і чакаю восень. Бадзяюся, глытаючы слёзы, па жывым вуліцам з мёртвымі людзьмі. Дзесяць год таму Сьветлагорск збіраліся аббудаваць непераступным муром. Слёзы за вакном і нехта дыша мне ў вуха. Такі светлы горад, парослы вялізарнымі соснамі. Я б тут і застаўся, калі б не гэты таямнічы страх, што забіраецца да мяне ў ложак і душыць. Ла-лай... |
|
|
| Comments: |
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/58692/2147523216) | | From: | lejf@lj |
| Date: | August 11th, 2005 - 05:16 pm |
|---|
| | Re: * * * | (Link) |
|
креплёная медовая брага жёлтого цвета с пріторно-сладкім вкусом і запахом. 20%. Пьётся очень легко і хоорррошо даёт в голову.
кустарное производство? Не видал такого в Менске в продаже.
| From: | (Anonymous) |
| Date: | August 12th, 2005 - 09:11 am |
|---|
| | Re: * * * | (Link) |
|
А то ж
у нас такое только в пафосных ресторанах можно найти.
Медовуха есть. Но медовуха она же как пиво, не такая крепкая | |