| Мядзел |
[Dec. 16th, 2005|03:07 am] |
Над вадою луналі далёкія зарніцы і зорнае неба зарыста зарыла перад зарою. На многія вёрсты расплываўся пах тарфянога агню. Расьцінаўся над ўсімі гэтымі вёскамі і мястэчкамі: Лотвамі, Скорамі і Антанінзбергамі, згубленымі сярод вялізарных азёраў, сярод ядлоўца і вераса, сярод ледавіковага каменьня. Па вадзе вольна лунаў месяц, гадзінамі зьнікаючы ў тэрэнах небасхілу. Пад вадой у месячным сьвятле жыцьцё здавалася зусім месячным, нібы кратары ды шэра-жоўтая зямля. А сама вада, як малако. І драпежныя зграйкі акунёў... Яна глядзела на яго сваімі блакітнымі вачыма праз лінзы і так, што аж пяшчота цякла з вушэй, ела ягоны мозг. А ён ў адказ налівах ды піх. Яна бачыла праз лінзы, праз сьветла-блакітную вясёлку, як ягоныя шчокі наліваліся чырвоным, вочы вар'яцкі весялелі, а рухі аблічча рабіліся павольнымі і неўклюднымі. А ён ўсё піх і налівах і піх і налівах і піх. І казаў, што любіць увесь гэты край і месяц і народ і, вядома, жытнёвую гарэлку. Край-народ-месяц за прыгажосць, а гарэлку за абсалютную ўзаемнасьць. Так і любіў ён сваім чатырохкамерным сэрцам. Толькі ў сэрцы ягоным не было яе. Такая была, блін, дробная акалічнасьць. А потым прыйшлі камуністы і пабудавалі рыбгас з іржавым баркасам і гіганскімі шалямі. Так... Смеху радзі... |
|
|
| Comments: |
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/58692/2147523216) | | From: | lejf@lj |
| Date: | December 22nd, 2005 - 11:02 pm |
|---|
| | | (Link) |
|
Тст, трэба нажрацца. Да так, каб клёва нажрацца и ты аддаў мне мой байка бугзум. в натурэ.
голоса говорят, что ты чертовски прав. когда?
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/58692/2147523216) | | From: | lejf@lj |
| Date: | December 23rd, 2005 - 10:26 am |
|---|
| | | (Link) |
|
хз. я уже нажрался. плохо дело.
шкода, що не знаю наст1льки добре б1лоруську, щоб зац1нити всю глибину тексту..
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/58692/2147523216) | | From: | lejf@lj |
| Date: | December 22nd, 2005 - 11:04 pm |
|---|
| | | (Link) |
|
нічого. нема жодной глыбыні. всього тількі графоманія | |