| |
[Feb. 2nd, 2006|06:45 am] |
| [ | Current Music |
| | Bijelo Dugme - Pjesma za malu pticu | ] | Я зьмяніўся яшчэ летась, калі мы з эЛ сядзелі і палілі на гаўбцы нейкай дванаццаціпавярхоўкі ў нейкім з шматлікіх спальных раёнаў нашага гораду. эЛ была вельмі п'яна і вытварала ртом усялякае блюзьнерства, а я спрабаваў яе слухаць і ўглядаўся ў далі летняга пахмурнага ранку. Я не зразумеў, што адбылося, але тым ранкам я зьмяніўся. Фатальна, неадваротна. І вось, усё, што мае сваё месца цяпер - абсалютная спадчына маіх леташніх зьменаў: я раблю ўсё ўпоперак самому сабе. І мне гэта падабаецца. Відаць, мне проста сё жыцьцё не ставала такой дактрыны, але цяпер я гатовы аддаць ўсё жыцьцё за пэўнага чалавечка. І гэта ня эЛ. І нават ня Т. Гы-гы-гы. Гэта здаровая цэлая лічба, вобразна кажучы. |
|
|
| Comments: |
Поменяйте меня. Чтоб я успокоилась наконец. Знаю.. Само пройдет | |