| |
[Feb. 26th, 2006|05:42 am] |
Забытай богам лютаўскай раніцай я іду сьмяротна стомлены, я вяртаюсь сьмяротна стомлены. А ў рытм уласнага кроку я думаю праклёнамі. Я праклінаю Яго за няўдалыя грымоты, за ўсе тыя вогнішчы і цяжары, сярод якіх я апынуўся забытым і пазбаўленым натхненьня. І кожны праклён супадае з крокам, калі я праклінаю Яе за няўдалае месца і час. Вось і золак, памаліцца. Вось і золак, памалюсь. І я не памылаюся, калі ля параднай бачу ейны сілуэт, падобны на рыбу-ўюна, што шукае манеты ў глеі. Затым я гляжу ёй у вочы, глытаючы дым цыгарэты, думаючы аб тым, што і зноў я ні пра што не думаў. Мне заўсёды было нязручна думаць. Няёмка думаць. Я заўсёды больш любіў спаць.
- Ведаеш... Я... думала, ты сьпіш. - Да... Я таксама... пра цябе думаў.
Прабач, сплю я толькі адзін, бо толькі так бачу адзінае, што маю свайго - сны. Да самага апошняга міліграму. А птушкі... Яны нараджаюцца ў палёце. |
|
|