| |
[Mar. 31st, 2006|09:32 pm] |
Дарагі праф. Ч., мушу прызнаць вашыя метады дзейснымі і хачу адзначыць, што прайшло ўсё досыць спакойна. Стыкоўка, начлег, летуценні блізкія да хворых мазаічных галюцынацыяў - ўсё было начэ па лібрэце. А а чацьвёртай раніцы раптам палілося віно, якое мы з А. лавілі талеркамі і кубкамі, бачучы, як віно мяшаецца з наварыстым баршчом і арашчае гавежы язык. Усё адбылося, як вы і абяцалі: мы і сапраўды знайшлі ў віне маленькага чалавечка. І хутка прызналі ў гэтым чалавечку-з-нагаток нашага дэкана. Думаю, з ростам паменьшіўся і ягоны розумы, бо як яшчэ можна патлумачыць гэтую бязглуздую прагу руху, гэтакую роспачную варушлівасьць. Варта нам было паставіць чалавечка на стол, як ён адразу з піскам адчаю пачынаў бегчы, а калі бралі яго са стала ў рукі, ён працягваў свае шалёныя рухі нагамі і крык. Няўжо свет, які ўзьнік для яго такім аграмістым і бязмежным мог настолькі палохаць. Але мы ня сталі яго асуджаць, і, калі сьвечна згарэла, утапілі ў баршчы. Я прачнуўся на прыпынку вясковага аўтобуса поруч з крамай "сыдавіна-гыродніна" ад якой знаёма дзьмула моклым часнаком. Ля шэрагу гнілых хацін два піянеры сьпявалі на растроенай швайцы Некрафілію. Была глыбокая ноч. Нейкі дзед у куфайцы крычаў праз дарогу благім матам на хлопцаў і называў іх шпаной. Мне нічога не заставалася, як пайсьці парослым яварамі бульварам на станцыю, каб хуткай раніцай сесьці ў свой цягнік на захад. Превед, праф. Ч. |
|
|