| БТ |
May. 22nd, 2006|09:40 pm |
Толькі што па НТВ і БТ паказвалі абсалютна аднолькавыя інтэрв'ю з людзьмі бялградскіх вуліц наконт незалежнасьці Монтэнегро. Пераклады мовы жыхароў сербскае сталіцы на беларускай і рускай тэлевізіях адрозьніваліся відавочна. Па НТВ жыхары, сумуючы, з богам адпускалі сваіх "малодшых братоў" у незалежнасьць, што абсалютна адпавядала рэчаіснасьці, а па БТ тыя ж самыя жыхары лаіліся і крычалі пра нестабільнасьць ды агрэсію ЗША. Я ўжо нават матам крычаць не магу. Адно нэрвова хіхікаю. |
|