| БТ |
[May. 22nd, 2006|09:40 pm] |
Толькі што па НТВ і БТ паказвалі абсалютна аднолькавыя інтэрв'ю з людзьмі бялградскіх вуліц наконт незалежнасьці Монтэнегро. Пераклады мовы жыхароў сербскае сталіцы на беларускай і рускай тэлевізіях адрозьніваліся відавочна. Па НТВ жыхары, сумуючы, з богам адпускалі сваіх "малодшых братоў" у незалежнасьць, што абсалютна адпавядала рэчаіснасьці, а па БТ тыя ж самыя жыхары лаіліся і крычалі пра нестабільнасьць ды агрэсію ЗША. Я ўжо нават матам крычаць не магу. Адно нэрвова хіхікаю. |
|
|
| Comments: |
яны дайшлі да таго, што змяняюць сапраўдны пераклад?
Яны яго куртуазна рэдагуюць пад свае патрэбы
ааааааааааааааааа.........!!!
Зімой у Беларусі глядзеў фільмец пра Еўрасаюз мэйд бай АНТ. Так фермер з Маравіі які казаў пра тое што, без непрадбачаных праблем ніколі не абыходзіцца, у беларускім пераклазде называў еўрачыноўнікаў дэбіламі і ідыётамі.
Афігець.А калі сказаць каму-небудзь хто_не_ў_курсе,дык ніколі ж не паверы.
"як пачнеш крычаць, не дачуюцца." | |