| Нешта пра жывёлы |
[Jun. 10th, 2006|08:53 am] |
|
Паўсюль ад Дуная да самага паўночнага акіяна божыя істоты маюць сваю мову. Птушкі ў вязавых кронах сьпяваюць па-ўкраінску. Куніцы, што скачуць па галінках ды барсукі ў сваіх цесных норах сварацца і мірацца па-сэрбску. Сабакі брэшуць польскай. Зьмеі і вужакі ў траве шыпяць славацкай. Часам з гушчару выходзіць грузны нядзьведзь, каб прарычаць штось па-чэску. Мухі і іншыя пчолы гудуць баўгарскай. А розная рагатая жывёла ў палёх і стэпах мычыць ды енчыць па-расейску. Толькі рыбы ў шматлікіх вадаёмах сярэднеэўрапейскае раўніны аднолькава маўчаць па-беларуску, хаваюцца ў водарасьцях і пускаюць бурбалкі. У іх пара вялізных пустых вачэй, ня здольных ніколі замкнуцца, унутранае хараство і брыдкая сьлізь напаўсюль. Ды маўчаць яны, канешне, своеасабліва. |
|
|
| Comments: |
) свойство у них такое - молчать. с поводом и без.
Інспірацыя па Скарыне называецца - цікава...
А я толькі пасьля пра Скарыну падумаў. Спалохаўся нат.
я ойчень хороший человек. честно.
Это лишнее. Я в этом не сомневалась. Честно.
Честно. Тут я один воспринимаю всё несурьёзно. | |