aj - Fall in love mit mir [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Fall in love mit mir [Aug. 8th, 2006|10:29 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
[Current Music |Nina Hagen Band - Wir Leben Immer Noch]

О божа, які цуд! Я ўспамінаю раптам тое, чаго не хапала мне ўсе гэтыя дні. Гаі, дубравы й сьцежкі дзяцінства. Гэтага пахмурнага дня я атрымаў зноў свае коркавыя дрэвы, за мяккую кару якіх хочацца ўчапіцца зубамі й не адпускаць да самага эндшпілю. Атрымаў горкія рабіны й кіслыя дзічкі, ёдзісты зялёны грэцкі арэх, ад якога пальцы памаранчовыя ажно да трэцяга сеансу ў лазьне, ды дубовую галінку ў нашыя харомы, каб сьвіньня. Я бачыў, як кахаюцца мілыя мае вінаградныя сьлімакі, бачыў, што на пунцовых кветках чартапалоха сьпяць будныя чмялі: па-двое альбо самотна - залежыць ад тэмпераменту. А кожная замусоленая чарвём сыраежка была для мяне magic. Вось яно. І гэтак блізка. Anton, dieses dein Glück, ob so?
Самае лепшае - даўно забытае й знову набытае. І вочы закатваюцца ад ўспамінаў тых яркіх травеньскіх дзён, калі я натхненна й самазабвенна вымалёўваў вугальком на ватмане кожны жалудок разьвесістага дуба й кожную шышку на ўнь той гаротнай яліне, бо наступнае раніцы ставіў свае чамаданы на чысты бятон усходняга вакзала Lichtenberg.
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]volja@lj
Date:August 8th, 2006 - 03:09 pm
(Link)
Ты малайчына! Добра пішаш!:)
ЗЫ. Выбачаюся, што толькі так і не змаглі схадзіць на піва.
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:August 8th, 2006 - 04:54 pm
(Link)
Дзякуй моц.
Зы
Та што ты выбачаесься, то ж я ня змог табе патэлефанаваць!
[User Picture]
From:[info]volja@lj
Date:August 10th, 2006 - 06:12 am
(Link)
Я проста ня памятаю як мы дамовіліся сазваніцца:).
From:[info]gwlan@lj
Date:August 8th, 2006 - 03:31 pm

res

(Link)
ня веру я тэ, Антосе! Нешта, калі я ця бачыў, ты ня дужа выглядаў на рамантыка й лірыка -- так, адзін вялікі кавалак сарказму...
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:August 8th, 2006 - 04:56 pm

Re: res

(Link)
Тут на рамантыка ну нічога ня каціць, а лірыка - яна ад ябла не залежыць, да паверуй. Але то я ня мушу апраўдвацца. :)
А ты хто такі?
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:August 8th, 2006 - 05:01 pm

Re: res

(Link)
Аёй, Ігару, то ты, дарагі мой? Божа, ня думаў, што ты пра мяне так думаеш. Здароў!
From:[info]gwlan@lj
Date:August 9th, 2006 - 02:36 pm

Re: res

(Link)
Ну здароў! А я думаў, ты зразу дапрэш...Ну нічога, яне пакрыўдзіўся
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:August 9th, 2006 - 04:47 pm

Re: res

(Link)
Не, я пачаў дапіраць, ведама, як толькі пабачыў твой дзёньнік. Адразу зразумеў, што хвілфак, але хто дакладна, уцяміць ня мог. Дык вось пісістраты-герастраты далі мне моцную падказку.
Гозпадзее, не палічы за сарказм.