aj - Guten Morgen [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Guten Morgen [Aug. 11th, 2006|05:57 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
[Current Music |Laika & The Cosmonauts - Boris The Conductor]

Гэты час, калі ня ведаеш, што сказаць: "дабранач" або "добрай раніцы", ён прыліпае да маіх пальцаў верасовым мёдам. Незьлічоныя народныя песьні, каб перакладаць, гішпанская мова, каб ненапруджана вучыць і фільмы пра афраамэрыканцаў, каб пуста марыць пра пісталет. Я шчасьлівы з тым, як маё жыцьцё ўвесь час карэнна мяняецца, увесь час абрастае новым і даруе кароткія імгненьні шчасьця. Можа быць у ёй няма далёкага й дарагога порта Гоа ды прытарнай настойкі "Vana Tallinn", але ў ёй ёсьць гэтыя незьлічоныя паверхі, зялёныя травы, якія я чытаю ў снах, розныя, але адолькава наладжаныя людзі з запраграмаванымі паводзінамі. Ды вольны час, што я баўлю на самога сябе. Вольны, як заяц у жыце, які робіць заломы й губіць ураджай, каб потым ўсё валілі на Н.Л.А. У якога ні трапіць куляй, ні ў пастку заманіць не магчыма. Я ненавіджу сябе п'яным, бо пруць непатрэбныя надуманыя эмоцыі, і я забываюся на тое, што раніцою часьцяком баліць галава. Не, я не хаваю ўсё ў сябе, я проста ўспрымаю ЎСЁ, як ёсьць. Але я перастаю верыць людзям, бо яны робяць памылкі, што адбіваюцца надта на мне. Бо адныя пустыя прыгожыя словы. Словы-словы-словы. І потым прадказальны канец. А птушкі... Ім бы заткнуцца.
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]iten@lj
Date:August 10th, 2006 - 11:58 pm
(Link)
Читаю и наслаждаюсь!
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:August 11th, 2006 - 12:45 am
(Link)
От Дзякуй. Я й сам нешта апошнім часам ад працэсу сваё атрымліваю.
From:(Anonymous)
Date:August 11th, 2006 - 03:36 am
(Link)
guten tag...
From:[info]gwlan@lj
Date:August 11th, 2006 - 02:49 pm
(Link)
Ну ты проста Кгамлет -- толькі ў валасатай вэрсыі. Дый пастпанк ён наўрадці слухаў. І так праблем хапала...
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:August 16th, 2006 - 08:11 pm
(Link)
Кгамлет - гэта калі мы з табой едзьма ў аўтобусе, а ззаду сядзіць мая выкладчыца ангельскае мовы й слухае, як я падсольваю твае прафэсійныя перакладніцкія трактоўкі п'ес трохпавярховым матам.
From:[info]gwlan@lj
Date:August 18th, 2006 - 10:16 am
(Link)
з матамі яно заўсёды больш зразумела, спадару Бурзумалюб.
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:August 18th, 2006 - 02:08 pm
(Link)
ня ёёррнічай!:))
[User Picture]
From:[info]daroha@lj
Date:August 12th, 2006 - 10:54 am
(Link)
птушкі ці не адзіныя нам ня хлусяць
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:August 13th, 2006 - 03:00 am
(Link)
дакладна не адзіныя, хто мяшаюць спаць
[User Picture]
From:[info]daroha@lj
Date:August 13th, 2006 - 09:11 am
(Link)
гэта ня страшна