aj - спачатку насыпаеце марганцоўкі, а потым кроплю нітрагліцырыны [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

спачатку насыпаеце марганцоўкі, а потым кроплю нітрагліцырыны [Feb. 9th, 2007|07:46 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Выдавліваю кроплі паветра з пад рэклямнай налепкі, налепленай на гэты брудны стол яшчэ пяць гадоў таму. Cтол брудны ў нейкім попелу, можа быць наносы з блізкага крэматорыя, а можа быць я проста скідваю з цыгарэтаў нагар у сваёй хворай задумленнасьці на яго. Мыў учора мокрай анучай, не дапамагло.
Кроплі паветра не паддаюцца, на месцы нядаўна выдаўленай зьяўляецца гэтаксамая новая. я зь незадаволенай грымасай зьдзіраю налепку і кідаю яе на падлогу. На стале застаюцца рваныя сьляды, такія як у ліфтах, на сьценах і вадасточных трубах, дзе кепска папрацавалі сьметнікі разам з сумленнымі грамадзянамі.
Яшчэ так рана, а я ўжо безнадзейна спазьніўся. Учора злавілі на дубовым гаю херку, мялі яе з гадзінку, а потым заплаканую выпусьцілі ў паветра, яна паляцела нібы чорная злая галка. Заўсёды мне яны нагадвалі нейкіх птушанят.
А потым засталіся ў вялікім полі перакідвацца мячом, не мячом, а хутчэй зьвязанымі ў вялікі касьмічны вузел шкарпэткамі, махровымі і барвовымі. Сумны, але дастойны занятак. гульня ў адну браму, якая, я малюся, калі-небудзе зойме плён.
"Антон, антон, ты сьпіш? Ты сьпіш?"
крык душы тыповага прадстаўніка каўказкай расы. А слова Каўказ заўсёды мае цэлы букет адмоўных канатацый, напрыклад, фугас, адрэзаныя яйцы, літоўская баба-снайпэр, злой чачэн точыць свой кінжал ко мне он кінулся на грудь но я успел ему воткнуть, - кепскае небясьпечнае слова. Які підар абазваў так вялікую белую расу, якая пабудавала эйфелеву вежу і вынайшла пеніцылін. Ён хоча майго абуджэньня, майго адраджэньня і ўвагі да яго orders. А я хачу спакою, нармальную бабу ("піздатую, даюшчую" і бяз комплекса рэзкай дзявочай тупасьці), лета і завесьці ката. Бачылі сёньня вранцы коціка на філфаку, пакідаў сьляды на белым сьнезе і зьнікаў за кратамі. І суседзкі кот зрэшты заходзіць. Назаву яго Марко, націск на апошні склад.
"Добрая тэма, але досыць абшырная, калі добра распрацуеце, - будзе вам вясёлка і ледзянец у рот"
Паскудна гараць вушы, які підарас мяне зараз узгадвае? Забуцьце маё імя! Перастаньце казаць пра мяне глупствы! Бо я сама мала, але ўжо блізка.
У маршрутцы тупаватыя цёлкі шукаюць каляровы прынтар, настаўніцы ў шматлікіх школах Малінаўкі. заісківаюшчым тонам Сцімпі нешта пытаецца ў Рэна. Гэтыя сказлажопы ў чысьценькіх касьцюмчыках, тупарылыя скаты зь мін.інф, валасатыя ванючыя мамашы апантаных вар'яцтвам саплівых дзяцей, якія губляюць элементы мазайкі падобна нашаму прэзыку. Яны забаранілі "Нікелодыюм" і плюнулі нам у душу. Нам. Дзецям падзямельля і часоў безьзямельля, з-за свайго кепскага пачуцьця гумару і агульнага няўменьня трымацца ў грамадзстве вымушаным піць чысты экстракт шалёнства. Хуёвае слова - шалёнства. Мне больш падабаецца вялікарускае БЯЗУМІЕ. У адной літары Б гэтага слова шалёнства і вар'яцтва болей, чым ва ўсіх беларусіх адпаведніках узятых разам. Хаця, здавалася б, у гэтых дзьвух марфэмах сэнсу роўна на лыжачку лагоднага інтыму, як у дзіцячым садку, дзе чумазы пацан паказвае ў кустах хуй сваё сяброўцы ў каляровай сукні. Мне падабаюцца нарачанскія азёры, якія вісяць на сьцяне, дзе будуць прымацаваныя паліцы. Я выстаўлі на іх усе свае кнігі і буду ярасна драчыць цэлы дзень, ахваряваньне пустой зіме. Суцэ ў белых аддзеньнях, якая слухае патрыятычны эмо-хардкор і блюе ў папяровы пакет, покуль у маё галаве здараюцца грацыёзныя сьнежныя выбухі. За сто год я шмат згубіў, цяпер толькі скалю зубы, спрабуючы схаваць сваю катастрафічную самотнасьць. Устаю, апранаюся на паўночы полюс і іду ў "Прастор", дзе шмат сьвятла і тонкія пальцы дзяўчын-рэклямшчыц. Ну што за муштарда! Адзін воцат!
"Ну навошта табе столькі каляндарыкаў?"
Я хачу пражыць гэты год цудоўна і незабывальна.
LinkLeave a comment