aj - kick off [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

kick off [Dec. 2nd, 2007|09:45 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Аднойчы да мяне награнуў Я Сам. У той самы час я папярхнуўся гарэлкай і астужаўся гарачым баршчом, а Ён зайшоў аднекуль з боку вітальні ды ўставіўся на мяне. Я Сам, такі ж самы, як я, такая ж самая радзінка на ўсходзе падбароддзя, бледны твар і худыя-худыя рукі, толькі апрануты ня так, як я, у халат нейкі сьветлы з крыжыкамі.
Ён стаў заходзіць часьцей, ранкам да адзінаццаці, я падстрайваў пад яго рэжым дня. Мы размаўлялі доўга і плённа, гадзіну або дзьве, покуль я мыў посуд, а можа каталягізаваў кніжкі на паліцах, а ён мяшаў шчолачы з кіслотамі, пшшшшшш, і зашмат паліў у маім пакоі. Я абураўся, бо так рабіць нельга, баісься пажару і гістэрык родных, але дазваляў сабе сымптомы самалюбаваньня, калі Ягоная ніжняя вусна адпаўзала пад цыгарэтай назад на 1мм., надаваючы Мне Самаму выгляд суворы і кінематаграфічны, пшшшшш, тут жа заўважаў на Ім якую-небудзь хібу. У люстэрку я выглядаю лепш.
Нашыя размовы напаўнялі мяне шчасьцем і дзённым запасам тых самых жартачкаў, якімі я ўсю восень цешыў энвайронмэнт. Ён кудысьці зьнікаў а першай, а я ішоў у школу, набіўшы пляцак фіялетавымі ніткамі і выдранымі старонкамі з падручніка па дыялекталёгіі.
Я Сам падказваў мне вобразы, сюжэты, што рабіць з тым ці іншым чалавекам, у каго пазычыць, каго можна цалаваць незнарок, а каго не, каму потым будзе балюча, а каму заўжды по хуй. Я стараўся канспэктаваць Мяне Самаго ў нататнік з казачным астраномам, але худка мяне адцягваў тэлевізар, інтэрнэт і вароны за вакном. Восень ляцела шыкоўна, пшшшшш, таяў пад нагамі сьнег.
Але аднойчы я ўсё вырашыў. У тое аднойчы, калі Ён, Я Сам, зьявіўся зь вітальні гэтак, як і звычайна, я сядзеў за кампутарам і даламваў новы Football Manager 08. Мая каманда - Мотор Люблін - ужо на 11 хвіліне ляцела зь лікам 0-3. Я Сам запаліў фантастычныя яблыкавыя цыгарэты зь Яго сьвету, прасьвісьцеў нейкую мэлёдыю, магчыма песьню групы BRMC, якой я ніколі ня слухаў, і ўжо зьбіраўся адкрыць такіж самы, як і ў мяне, рот, калі я накінуўся на яго з кулакамі, біў па-сапраўднаму, стараўся мэціць у нос, трапляў па вушах. Мне заўсёды хацелася адчуць, як я б'юся, як даю здачы... Але Ён не супраціўляўся, толькі нягучна стагнаў і, здавалася, нават трохі плакаў. Я заўважыў на сьценцы пляму крыві і пайшоў мыць рукі.
Калі я вярнуўся, Яго ўжо не было. Не было і на наступны дзень. Не было і сёньня.
А сёньня цудоўны дзень. Я рана ўбачыў ў вакне адразу трох чорна-белых сарокаў - станоўчы для мяне знак, паглядзеў тры фільмы Робэрта Радрыгеса, чым трохі ўталіў неадступную прагу крыві, прыняў ванну зь нейкай пенай, мае валасы пахнуць сінімі, напэўна, кветкамі... Але, калі я выходжу на калідор пакурыць, мяне бянтэжыць адная і тая ж думка,
што ў сьвеце столькі людзей, і сколькі зь іх - проста скарбы, чые казкі хочацца слухаць безьперапынку, каго хочацца абдымаць, цалаваць і насіць на руках цэлы год, але няма. Няма! Няяямааа! Жоднага няма чалавека, зь якім ты бы мог рабіць усё-усё-усё, усё, што толькі падумаеш і пажадаеш. І як, ябаць салаўя, з гэтым жыць?
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]hear_near@lj
Date:December 2nd, 2007 - 08:46 pm

байцоўскі клюб блін

(Link)
калі будзеце глядзець многа фільмаў, то не толькі што пісаць, але і здымаць пачнеце
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:December 3rd, 2007 - 05:39 am

Re: байцоўскі клюб блін

(Link)
а ведзь точна байцоўскі клюб! :)