aj - somebody want to use you [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

somebody want to use you [Jan. 10th, 2008|03:14 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Знайшоў на вконтакце.ру свайго сябра дзяцінства, Максіма, зь якім трытонаў ды жаб разам лавілі. Прыходжу па адрасе, а там ён разам з бацькам жыве.
Бацька кажа, што жыцьцё цяпер цяжкае, з трохпакаёўкі ў аднапакаёўку перасяліліся, жонка да нейкага там фраера пайшла, толькі ты, Антон, пра гэта ў жж не пішы, бо сорамна. А я, наце вам, пішу.
Сядзім, шукаем словы, каб пагаварыць, а вакол сабачка такі бегае, тыпу аўчаркі толькі меншы. Які сабачка файны, - кажу, а сабачка сам сабе і адказвае: да, согласен, красівый! І аніякіх вам гаў-гаў. Я да Максіма: у цябе чо, сабачка можа размаўляць? А сабачка сам сабе і адказвае: Да, говорящая! Я да сабачки: а чо ты па-руску размаўляеш, а? А ён: а я этого не люблю, белорусскі там, хуюскій, я этого западло счітаю.
Ну нішто сабе! - думаю, і сабачку ў ігнор, а сам да Максіма: дзе там твая сястрычка, яна ўжо мусіць зусім дарослай быць, маўляў, сватацца прышоў! А Максім: яна памерла два гады таму. Ад чумкі.
Ну тут я і прачнуўся. А як прачнуўся, выпіў два літры кефіру. Люблю пахмельныя сны. Мне ня толькі Максім сьніўся, а яшчэ шмат чаго. Напрыклад, яхта ў нейкім заходнеўкраінскім горадзе, на якой страшныя хлопцы страаашна танцуюць вальс.
Я ў нейкага старога пытаюся: а што тут рэальна можна па шчах атрымаць? А ён: па шчах рэальна атрымаць паўсюль, хлопчык!
Цікава, як называецца такая паталёгія, калі чалавек жыцьцёвага досьведу набіраецца са сноў...
LinkLeave a comment

Comments:
From:[info]brazgotka@lj
Date:January 10th, 2008 - 09:47 am
(Link)
я канешне было падумала, што пра сабак гэта вы зараз пра джоні і твікі
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:January 10th, 2008 - 09:52 am
(Link)
пра нашых гомоэратычных сяброў пішаце вы! мы так ДБЗ!
From:[info]gwlan@lj
Date:January 10th, 2008 - 09:51 am
(Link)
гэтая паталёгія называецца добрая памяць на сны, бо я звычайна, прачнуўшыся, не халеры ня памятаю за зьместу сну - застаюцца толькі невыразныя пачуцьці, што мне было файна або хуёва...
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:January 10th, 2008 - 09:53 am
(Link)
а я ўсё памятаю, аднак запісваць лянота. дый нехта там казаў, што слухаць/чытаць чужыя сны - самы занудны занятак у сьвеце. хаця я сам такое люблю
[User Picture]
From:[info]lijana@lj
Date:January 10th, 2008 - 10:44 am
(Link)
мы даўно задаваліся пытаньнем, адкуль у цябе пісьменьніцкі досьвед, калі жыцьцёвага ня так і многа. дык вось!
[User Picture]
From:[info]kryw@lj
Date:January 10th, 2008 - 02:13 pm
(Link)
ня так многа?
[User Picture]
From:[info]kryw@lj
Date:January 10th, 2008 - 02:13 pm
(Link)
о! Гэта хоць чытаць можна :)
ці я да кандыцыі дайшоў...
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:January 11th, 2008 - 08:45 pm
(Link)
расьцёш :))
[User Picture]
From:[info]ragerei@lj
Date:January 10th, 2008 - 03:20 pm
(Link)
брава,брава))