| МАРКО І ГАЛАВА! (нерэдаг.) |
[Jan. 17th, 2008|06:00 am] |
1 Марко адчуў, што губляе галаву акурат у 7:38 бліскучай студнёвай раніцы, калі наўкол ўсё цякло з-за адлігі, і птушкі карысталіся цемрай, каб сваім звышхуткім сэксам паскорыць надыход вясны. Ён адчуў гэта, калі выйшаў з мэтро і, углядаючыся ў акруглую літару "М" Макдональдсу, ня здолеў узгадаць, нахалеры ён тут і куды далей. Аднак ногі самі несьлі яго праспэктам, потым алеяй, потым вуліцай меншага значэньня да крамы "Рыба", дзе ўжо за 15 хвілін да адкрыцьця сабралася чарга з тутэйшых боўдзілаў і вясёлых боўдзілаў-студэнтаў. Бомж па мянушцы Акуна-Маката гучна пракрычаў нешта на сваёй незразумела мове, калі крама адчынілася, а Марко, відаць, па тварах мінакоў, па дрыготкай выяве ва ўласных вачах і па бурным эмоцыям, што захапілі яго нутро, зразумеў: галавы больш няма. Засталася адно душа. Ёсьць мноства людзей без галавы, але з душой. Я не магу казаць дакладна за сябе, але збольшага мне здаецца, што я належу менавіта да гэтай катэгорыі. Для Марка, чалавека мазгоў, выдатніка і аратара, страта галавы падалася не раўнуючы трагедыяй. Влекомый душой, ён пайшоў на факультэт пісаць аб'яву аб страце. Адныя душа ды сэрца дапамагалі яму, безгаловаму, карыстацца паперай ды асадкай. Аднак літары ўзгадваліся й клаліся на аркуш кепска, бо душа і розныя там літары - рэчы несумяшчальныя. Душы трэба ня літары, а літры. "Згубіў галаву. Марко Кандратовіч. Таму, хто знайшоў, прыз: 6180 рэ", - зь цяжкасьцю прымацаваў ён аркуш да раскладу і ўставіўся на яго асалавелымі вачыма. - Што такое 6180 рэ? Чаму столькі? - спытала назойлівая Ірка, бясполая істота, якая задае пытаньні. - Нуль-пяць! - ляканічна адказаў Марко, і раптам закрэсьліў кошт прыза, напісаўшы пад закрэсьленым 12360 рэ. - А гэта што?! - выканала сваю ролю Ірка - Два па 0.5... - ціха сказаў Марко. І ўсё стала ясна. Нават без галавы ён бездакорна помніў самыя важныя пераменныя.
2 Галаву шукаў увесь факультэт. Гэта былі бессэнсоўныя, гістэрычныя, бязглуздыя пошукі. Для студэнта любыя пошукі такія, будзь-то пошукі старачанага часу, пошукі страчанай будучыні, пошукі Нэма або пошукі залікоўкі па кутах амаль пустой кватэры ў Серабранцы - усё гэтаксама. Шукай не шукай - хер знойдзеш ды іншых дастанеш. Ня кажучы ўжо пра навуковыя або, напрыклад, літаратурныя пошукі. Ну іх да дупы, лепш не губляць. Іншая справа - пошукі для дарослага чалавека, выкладчыка. Вось і адзін малады выкладчык беларускай літаратуры, Васіль, быў акружаны ў туалеце апантанымі пошукам студэнтамі старэйшакурсьнікамі, дзе праявіў цуды лягічнай думкі дый ветлівасьці таксама. - Ты, жывёла, ты сьпізьдзіў у Марка галаву, атвечай!!?!?! Дзе, підар, галава, на!?!?! - Хлопчікі, дык во на плячях галава ў яго, ні бачілі хіба? Разумная курчявая Маркова галава! Ну калі на плячях, значіць на мейсцы яна, не гублялася! - голас яго зрываўся, хаця ён відавочна меў рацыю. Аднак на Васіля глядзелі толькі некалькі параў налітых кроўю вачэй. Бяз пробляску паразуменьня. А потым у справу йшлі кулакі. Дзеўкі бегалі па аўдыторыях, залазілі пад парты, хлопчыкі ламалі зачыненыя дзьверы, кафейныя аўтаматы, разграмілі букіністычны кіёск, сламалі ліфт, які ніколі не працаваў, перавярнулі дагары дном катэдру замежнай літаратуры й вельмі хутка рухаліся да наступнай катэдры. Увесь факультэт шукаў Маркову галаву. У гэты дзень увесь факультэт хацеў выпіць водкі.
3 Здраствуце! Мяне завуць Марко Кандратовіч. Мне 21 і я ўжо цэлых два месяцы жыву без галавы. Я влеком своей душой. Мне было кепска спачатку. Разам з галавой я згубіў свае жыцьцёвыя прыярытэты, расстаўся з амбіцыямі, страціў прынцыпы. Вы спытаецеся, якім чынам я гэта ўсё разумею і запісваю, калі ў мяне няма галавы? Я влеком душой. Я кінуў паліць цыгарэты, і ўвесь мой сьвет запоўнілі геаграфічныя аб'екты. Я выходжу ў калідор, падыхаць смачнымі пахамі, што йдуць ад суседскіх кватэраў, і бачу абрысы Касьпійскага мора на прыступцы лесьвіцы, я дастаю з кішэняў пацеркі і наношу імі на ўзьбярэжжа мора гарады: Баку, Махачкалу, Порт-Шаўчэнка і Астрахань трохі падалей зьверху. Я еду ў мэтро і на пакрыцьці падлогі бачу абрысы паўвыспы Лябрадор. Брак у веданьні геаграфіі Канады замінае мне надаць Лябрадору форму, і пацеркі рассыпаюцца па вагоне, ляцяць у торбу сівога завадзкога мужчыны, за што прыходзіцца даць яму па пысе і бегчы з вагона, бегчы, каб ў сьвятле лямпаў на станцыі ўбачыць падобную да морквы Бразылію ды кідацца ў яе пацеркамі, трапляючы то там, то сям, ды так, што Рыё трапляе ў Венгрыю, якую я бачу ў вельмы прывабнай жанчыне, а Сан-Паўлу робіцца сталіцай Палесься на мапе Беларусі, якая вісіць на слупе станцыі. Самая сапраўдная, гранітная. Я больш ня п'ю. Пераменныя мяняюцца. Я прызнаўся ў каханьні Верцы, а яна адказала мне ўзаемнасьцю. Мы шчасьлівая пара. Хіба што Верка зараз у лякарні робіць аборт. Але ж у ейныя 25 ніхто дзяцей не заводзіць, бо мама не зразумее. А я вельмі сумую... І пішу гэта ўсё, хоць літары скочаць ува мне, як... вы ведаеце... Як літары ў механічным табло на аэравакзале, калі адзін з самалётаў адлятае, і яго ў раскладзе замяняе наступны. Такое трррррр, і літары шалёна бегаюць. Цяжка пісаць, але, бачыце, здорава жыць.
4 На восьмага сакавіка галава знайшлася. Яна была на хаце ў Чучундры. Стаяла на паліцы, сярод кніжак і мадэляў самалётаў, запыленая ды занядбаная. Відаць, подлы Чучундра скідаў на яе цыгарэтны попел, а можа й рабіў больш мярзотныя рэчы. - А што я? - аднекваўся ён, прывабна ўсьміхаючыся, - у мяне вун адзін штэмп з Барысава дзьве тысячы баксаў пад ложкам пакінуў... Я гэта палічыў падарункам лёсу, а тут галава... Ха, дурніца якая... Сьвята было гарачым. Радасьці было мора. У гэты дзень, 8-га сакавіка, дамам можна прабачыць усё. А дамаў было шмат. І пілі, і прабачалі. Але ж Марко адчуваў сябе кепска. Ён моўчкі паліў, разваліўшыся на кіліме, і трусіў попел ў келіх з шампунем. У яго зьявілася галава, а зь ёй зьявіліся думкі. Ён умыкаў Веркіных заляцаньняў і прапановай пайсьці ў пусты цёмны пакой, млява рэагаваў на тосты за дам, якія бясконца паўтараліся ўсё з большым патасам. Ён думаў, і гэта было супраць яго. Хлопцы выпілі ўвесь чалавечны алкаголь ды пачалі спакушаць дзяўчат каністрай шклаачышчальніка, калі Марко ўзяў сваё паліто і, не сказаўшы "пака!", рушыў у начныя Шабаны. Шабаны сьвяткавалі вельмі шляхетна. Такая спэцыфіка сьвята. Шчасьлівыя былі нават мянты, бо пяшчотна фліртавалі на прыпынку зь бялявымі школьніцамі. А Марко думаў. Ён думаў пра бацькоў, пра іх вечныя звады, пра унівэр, які смокча зь яго сокі, пра грошы, якія абавязкова прынята зарабляць, пра Верку, якая - дура фарбаваная, пра сваіх сяброў, якія псуюць сваё жыцьцё лёгкім сэксам, бадзяжанай наркатой і танным сучасным рок-н-ролам. На думках пра Радзіму Марко нявольна пачынаў плакаць, і сьвятло ліхтароў пераламлялася ў сьлязах, ствараючы абрысы краінаў ды кантынентаў - ледзь улоўную згадку пра былошчасьце. Усе гэтыя думкі мяшаліся між сабой, блыталіся, да іх дамешваліся думкі пра мінакоў, якіх сустракаў Марко, пра самотную дзяўчынку ў чырвоным пальто, парачку з сабачкам, боўдзілу, што крычаў на ўсю вуліцу "З празьнікам, волшэбныя мае дамы!"... галава... ГАЛАВА. І яна, галава, балела. Толькі таксіст здолеў выцягнуць Марка з гэткай крайняй роспачы. Ён расказваў зусім безгалова, распавядаў, нібыта пеў, распавядаў да малейшых падрабязнасьцяў, як Крысьціна Арбакайтэ рабіла яму мінет, і пасьля на яго лабку засталіся сінякі ад ейнага калясальнага носу. На апошніх акордах Марко заснуў, але сны былі іншыя ад тых, што ён сьніў яшчэ суткі таму.
5 Раніцай думкі перашкаджалі Марку зрабіць гарбату, заміналі прыняць душ, з-за думак ён спаліў паўфільтры цыгарэты... І кожную з згаданых маленькіх паразаў аздабляла новая думка... Тут лезуць і пятлю, а лепей сягаюць з вокнаў. А вы думаеце згубіць галаву так проста? Паспрабуйце самі...
Марко ж палез у ЖЖ, дзе на "minsk_by" пакінуў пост такога зьместу: "Мяне завуць Марко Кандратовіч. Учора я знайшоў галаву, і мне вельмі кепска. Той, хто дапаможа атрымае прыз: Два па 6180. Загадзя дзякуй!" Ён пакінуў свой тэлефон, і пад пастом, перад тым, як яго выдалілі за флэйм і офтопік, падпісалася добрая сотня чалавек. Пісалі пра рознае. Прапанавалі Марку забіць сябе аб сьцену, выпіць яду, што ня самая лепшая мэтодыка супраць галавы. Пісалі, што мадэратары кепска працуюць, што ў гэтай краіне ўсё праз дупу, што трэба забараніць беларускую мову, што трэба паспрабаваць перайсьці на лацінку або зьмяшаць віно з тэкілай. Пост выдалілі. Аднак Марку тэлефанавалі ўвесь дзень. З канкрэтнымі прапановамі. Увесь сьвет хацеў выпіць водкі. А Марко слухаў гэтыя прыемныя хлапечыя й дзявочыя галасы ды ў душы сьмяяся. Ён ведаў дакладна: тут яму дапамогуць.
p.s. Ёсьць апавяданьне "Марко і яйца!". Але яго посьціць пакуль ня буду па этычных прычынах. Па этычных, бо колькасьць мацерных выразаў у апавяданьні значна большая ад колькасьці падобных словаў і выразаў у маім ЖЖ навогул. Аднак, бо кожную хвіліну я неадступна дэградую, думаю, досыць хутка прыйдзе момант, калі апавяданьне ўбачыць тутэйшы сьвет, а я зламаю ў тралейбусе кампосьцер і насцу каханай ў ружмарын. |
|
|