| . |
[Feb. 19th, 2008|05:31 pm] |
Сьнілася сёньня, што я - Міхайла Яўграфавіч Салтыкоў-Шчадрын і пішу "Гісторыю аднаго горада". Трымаю ў жоўтых ад аўтазагару пальцах пяро, выводжу радкі на паперы: "Горад атрымаўся на славу. Горад паставілі на беразе ракі, носам да страшнага вострава Керчы, выгнаўшы адтуль падступную зьмяю, што жыла там і джаліла мяне столькі год..." - тут я прачнуўся і вельмі пашкадаваў, што сатанаў буднік замінае Міхайлу Яўграфавічу пісаць, паспрабаваў заснуць яшчэ раз, але на жаль мне прысьніўся нейкі сэкс і выпіўка. Прачнуўшыся ў другі раз, палез дапытваць Ґуґла на прадмет сваякоў. Знайшоў тры вёскі Юркаўцы, усе раскіданыя па Ўкраіне. Адна зь іх, што й да цяпер месьціцца ў Чарновіцкай губерні, Юрківці, а па-румунску Iurcăuţi, мела нават сваю краязнаўчую кніжку "Чатырыста год Юркаўцам!". Ну што за назва! Аднача да майго глыбокага расчараваньня ў вёсцы за 400 год не жыло ніводнага Юркаўца, а толькі адныя Завальнюкі - казлы і бараны. Дый вёску назвалі па імені мясцовага шляхцюка Юр'я, які ўтапіўся ў Днястры, а можа і ў Чарэмушы. У роспачы пайшоў я з дому вунь па дарогах. На дарогах знайшоў 10 рублёў. Купіў на іх пакецік соўса карры і кніжку Сэліна ў букінісьце. Дарэчы, аднаго разу я напісаў "Боскую камэдыю", яна мне таксама прысьнілася. Але гэта было даўно, а цяпер, пасьля няўдачы з Юркаўцамі, я гляджу толькі ў будучыню. |
|
|
| Comments: |
Лэээйф! хутка буду у менску!!!
Затэлефануй мне, калi ласка, 6822055. Варта сустрэцца, гарбаткi папiць.
Цудоўна! Патэлефаную на наступным тыдні, пасьля сьвятаў. | |