aj - У палоне ў анёлаў [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

У палоне ў анёлаў [Mar. 21st, 2008|02:45 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Не цаніў, пужаў. Зьневажаў, баяўся згубіць. Заплюшчваў вочы на чужыя рукі й каленкі. Сядзелі на дрэве цалаваліся з чужымі. Хлусіў, міргаў, паказваў язык, грыз кару, абдзіраў запясьці. Чужыя лячылі хваробы. Яна гуляла з табой у шахматы, збольшага прайграла, закладвала душу. Спрабавала нарадзіць Мэсію, фатаграфавала разьбітыя вокны й сябе. Гуляла ў футбол тваім цыгарэтным пачкам, рабіла табе антычны мінет. Стагнала ад захапленьня, бачучы ікру ў краме. Казала, не люблю рыбаў. Сядзеў, шчасьліва ўсьміхаўся. Транскрыбаваў словы на расейскамоўнай рэкляме, перакладаў яе. Патрабаваў увагі, выражаўся прыгожа і са зьніжкай, гэта была прамоцыя. Ашуканец краў твае пацеркі, шалікі і вочы. Ратавала, супакойвала, залізвала раны. Богам пакляўся знаць усе мовы. Хацеў разнабакова аддзячыць. Абыходзілі далёкай староной любую небясьпеку, апраналіся чыста, распраналіся часта. Зноў цалаваліся з чужымі, заплюшчвалі на ўсё вочы, сьпісвалі на гарачыя годы. Прыходзіла зіма, зусім губляліся ў ейных дажджах ды туманах. Здрада -, так думаў, - а ці здрадай было. Ніхто ня мог падказаць, усе думалі пра нешта сваё. Высаджвалі на гэтым манга ды ананасы. Стомленыя ў сельскагаспадарчых пабудовах хаваліся ад сьмерці. Думалі пра нявечнае: пра машын, дзяцей, мазгі, кепскія звычкі, прыгожыя усьмешкі і прэм'ер-лігу. Вечнымі былі толькі даляр ды каханьне, усё астатняе, нават Бог і зубны боль падаваліся кепскім таварам. Шукалі на Богу, на данцыгскім бруку і на ўласных шыях тэрмін дзеяньня. Знаходзілі сэксуальныя радзінкі, шэры бруд і аднойчы пятлю. Наступіла ў яе і засталася, згубілася ў маршрутах гарадской электрычкі ды ўласным маўчаньні. Ты рушыў далей і ламаў сабе косткі. А бывае і так, што не ламаў. Бо да гэтага шчэ трэба было дажыць. Прыходзіла вясна, і знаходзіліся новыя словы. Яна плавала ў супе, чысьціла посуд уласнымі пёрамі. А ты перасьцілаў ложкі, бегаў у краму за соўсамі, многа піў і, як мае, занадта ня верыў свайму шчасьцю. Прыходзіла лета, і табе было ўжо похуй, куды ехаць, бляць...
Потым праз сотні год недзе ў старасьці дойдзе, што гэта быў анёл. Але тады і цяпер ўсе былі супраць.
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]kostas14@lj
Date:March 21st, 2008 - 02:18 am
(Link)
Класна напісана)
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:March 21st, 2008 - 07:21 am
(Link)
Хвала!
From:[info]inayas_jj@lj
Date:March 21st, 2008 - 04:28 am
(Link)
Прочитала на одному подиху... чіпляє!
дуже класно сказано про вічне! =)
З.І. якщо ти не проти, то я пропєарю у себе
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:March 21st, 2008 - 07:21 am
(Link)
дяки, не проти!!
From:[info]_sleeping_sun_@lj
Date:March 21st, 2008 - 12:18 pm
(Link)
ааааанёл(
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:March 24th, 2008 - 05:21 pm
(Link)
анёёёёл
From:[info]trash_bride@lj
Date:March 21st, 2008 - 01:23 pm
(Link)
"хацеў рознабакова аддзячыць".... - grazie mille. вельмі прывабны тэкст!!
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:March 24th, 2008 - 05:21 pm
(Link)
дзякуй!