| вясны мы юнае ганцы |
[Apr. 3rd, 2008|01:33 am] |
Страшэнная мясцовасьць. Ад красавіка баліць галава. Грукат вагонаў сартыравальнай станцыі, шызафрынічныя крыкі дыспэчара, а нехта цёмны паліць абы куды з дубальтоўкі. Чырвоныя гільзы мяшаюцца зь недапалкамі ў рудой лужыне, на якую выехалі першыя вадамеры. Засмучоны пёс уцякае кудысьці за небасхіл, чырвоная палоска крыві імкнецца за ім яшчэ кілямэтар, пазаяк нехта цёмны трапіў драбінкай сабаку ў лапу. А размовы толькі пра сьмерць. Усім страшна думаць, што за ёй. Усе звыкліся адчуваць уласную прысутнасьць. Як так можа быць, каб я не існаваў? Вы ёсьць, а я не? І нават нехта цёмны кінуў мэціць па курапатках, што так багата ў гэтых палёх, і стрэліў з абедзьвух руляў у неба. Яму больш ня хочацца несьці сьмерць. Ужо сінія прыцемкі лезуць з пахам вясновым іржавай вады і начальнік плятформы гразіцца выклікаць крыважэрны патруль. На страшэнную мясцовасьць апускаецца страшэнная ноч. І нехта цёмны па стаўбуру паваленага дрэва лезе ў свае цёмныя мангравыя зарасьці, каб дастаць з празрыстай вады гумовы мячык з надпісам "хакей", які плавае тут зь зімы. І шапоча, што вясна ідзе, вясна ідзе, што вясны мы юнае ганцы, і што паміраць яму сёньня ня хочацца. |
|
|
| Comments: |
когда-нибудь будь в аське
паміраць лепей узімку: труп закарчанее, і знойдуць няхутка. Інтрыга перш за ўсё.:))
дарэчы, мангр будзе мангль:)) (у Крапівы паглядзеў). | |