| Бора Чосіч. З "Ролі маёй сям'і ў сусьветнай рэвалюцыі". |
[Apr. 8th, 2008|05:18 am] |
|
Мама звычайна сьпявала песьні, прасуючы бялізну, нягледзячы на зубны боль. Вечарам мы гулялі ў незвычайную гульню "Ня зьліся, чалавеча!". Потым мяне павялі да лекара, лекар спытаў: "Ён ўва сьне дрыгаецца?" Мама адказала: "Дрыгаецца!" Лекар нешта пісаў, пасьля сказаў: "Гэта псыхічная траўма ў рэзультаце заўчаснага няўмеранага ўдзелу ў напружанай гульні!" Потым сказаў мне: "Глядзі на аблокі і ні пра што ня думай!" Я адказаў: "Добра!" Мама купіла мне кубікі; я сказаў: "Гэта лухта!" Я хацеў чытаць кнігу "Незвычайныя прыгоды Карыка і Валі", рускага паходжаньня. Мама сказала: "Гэта цябе пагубіць!" Я сказаў: "Ну й няхай!" |
|
|
| Comments: |
.. как здорово звучит на белорусском...:)
я думала, можа, у вас канцэпцыя якая ёсьць :)
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/58692/2147523216) | | From: | lejf@lj |
| Date: | April 8th, 2008 - 11:42 am |
|---|
| | Re: не каб дакалупацца | (Link) |
|
увы я проста змарозіў :) | |