aj - одинокая ветка сирени сколько лет пронеслось но всё же [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

одинокая ветка сирени сколько лет пронеслось но всё же [Apr. 19th, 2008|12:54 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
А на гэты дзень твайго нараджэньня ты мяне так і не запрасіла. Ну і што. Я быў юн, насіў даўгія валасы. Застудзіў шыю і сьпіну. Ня мог хадзіць. Лічыў сябе самым разумным. На кухні сядзелі побач, я ў фатэлі-качалцы, ты на крэслы, ногі пад сябе падмяўшы.
За вакном гарэў захад. Пілі віно "Арыель", казала, любіш Бродзкага, хаця яго не чытала. У кухню ўвальваўся нехта. П'яны, як вуж, плакаў песьню. "Плы-ыл па гораду запах сірені, да-чі-во ж ты была-а красіва, я-а тваі цылавал калені і-і судзьбе гаваріл: спасіба..."
Гэты плач зрываў нам дах. Ты залазіла пад стол, па-сабачы ныла, енчыла. Я рваў зубамі ды кіпцямі пакет цукру, бегаў па кватэры, пасыпаў усіх з крыкам "Вялікдзень! Юр'еўдзень!". Мяне вялі спаць, душылі, закручвалі рукі. Была вясна, а чый гэта быў флэт?
Той дзень так і не настаў, хоць насталі нейкія іншыя. У шатры прыставаў да цябе. Сорамна, відаць, але дала. У шацёр увальваўся п'яны нехта, нахабна сьцягваў спальнікі, насьцярожана аглядваў твае падлеткавыя грудзі і варушыў рукой па торбах, шукаючы флян. Я гразіўся набіць морду, хоць ніколі бы гэтага не зрабіў, бо баяўся і стараўся быць цьвярозым.
На раніцу выбухала ў кастрышчы вучэбная граната, мы рабіліся чужымі, а сонца прыпякала аснавацельна. Чаму ну чаму гэта паўтаралася столькі разоў, што ўжо пасьпела стаць маім жыцьцёвым крэда. Ад водкі лі? Ад зглазу? Кожную вясну, пасьля першай навальніцы і першага мая.
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]l_z@lj
Date:April 18th, 2008 - 05:15 pm
(Link)
Што за мутацень? :)))
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:April 18th, 2008 - 05:17 pm
(Link)
чо, ня нравіцца?
[User Picture]
From:[info]l_z@lj
Date:April 18th, 2008 - 07:29 pm
(Link)
Я на гэтае гляжу ў падзорную трубу, прытым, зь іншага боку :)
From:[info]dziuba@lj
Date:April 18th, 2008 - 05:20 pm
(Link)
от і ў мяне такія першамаі, чувак.
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:April 18th, 2008 - 09:11 pm
(Link)
красіва жымо. паэтычна!
From:[info]brazgotka@lj
Date:April 18th, 2008 - 05:24 pm
(Link)
дзеньражжэнія, ыы
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:April 18th, 2008 - 09:13 pm
(Link)
ня буду нагадваць пра ноўт. жыцьцё часта апарэджвае мары :))
From:[info]brazgotka@lj
Date:April 19th, 2008 - 03:16 am
(Link)
ыхыхы :)
[User Picture]
From:[info]ruda_ganna@lj
Date:April 18th, 2008 - 05:29 pm
(Link)
а мені сподобалося)
ех, файна ваша мова))
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:April 18th, 2008 - 09:12 pm
(Link)
дякую. нічо такой язычок :)
[User Picture]
From:[info]depressive_bear@lj
Date:April 19th, 2008 - 02:11 am
(Link)
А сення дзень Сватко перанесены....
[User Picture]
From:[info]lijana@lj
Date:April 19th, 2008 - 02:24 am
(Link)
нашым героям трэба сустрэцца.
а так хораша напесаў, лёгка і сахарна, умнічка:)
From:[info]trash_bride@lj
Date:April 19th, 2008 - 03:16 am
(Link)
Ты ў фатэлі, я на крэслы - мы не встрэцімся нікак!
[User Picture]
From:[info]lijana@lj
Date:April 19th, 2008 - 04:04 am
(Link)
я ця з-пад зямлі выташчу!
From:[info]gwlan@lj
Date:April 19th, 2008 - 02:42 pm
(Link)
заткнісь, наташа, граза была ў фіўралі - давай лучшэ выпьем водкі што лі?
[User Picture]
From:[info]morhold@lj
Date:April 24th, 2008 - 02:12 am
(Link)
скажи, ты знал, что я тебя откомменчу? =)
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:April 24th, 2008 - 02:19 am
(Link)
табе засталося жыць 7 дзён. пражыві іх з пользай! :))
[User Picture]
From:[info]morhold@lj
Date:April 24th, 2008 - 06:46 am
(Link)
Бля... точно, а я и забыл....