aj - Лета ні аб чым [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Лета ні аб чым [Aug. 8th, 2008|03:35 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Арцём прачнуўся і шукаў пачак вугля пад ложкам сярод тэлефонаў, прэзэрватываў і беспантовых кніг. Ён зьеў чатыры пігулкі і заплакаў. Вольгі не было побач. Ён плакаў і спрабаваў задушыцца зарадкай ад мабільнага, ён чырванеў і душыўся, а яшчэ пяць хвілін таму ў сьне яму было так хораша і хораша.
Яны там у сьне сядзелі на беразе вялізнага чорнага возера, была ноч, і на процілеглым беразе сьвяціліся высоткі бізнэс-цэнтраў. Яны купаліся ў возеры, дзе не было рыбаў і водарасьцяў, бо фабрыка скідвала соль і таксічныя адходы проста ў воду, а пасьля, калі быў ужо ранак яны шукалі Арцёмавага бацьку, нехта сказаў ім, што бацька - кіроўца тралейбуса нумар чатыры, і яны ўбачылі гэты тралейбус, дзе каля нумару чамусьці было напісанае прозьвішча, Арцёмава прозьвішча, яны, Арцём і Вольга, ехалі ў гэтым тралейбусе 4, дамовіліся, што даедуць да канцавой, бо Арцём баяўся так проста падысьці да свайго бацькі, якога ён ніколі ня бачыў, а можа і не хацеў бачыць, і бацька быў заняты тралейбусам.
Потым Арцём прачнуўся і пакутваў ад пахмельля, душыўся чортавай зарадкай для мабільніка да чырвані, і чакаў, вось-вось пройдзе пахмельле і ён адкрые фіранкі, каб сонца сьвяціла ў пакой, але Вольгі не было...
А яшчэ ўчора яны ехалі ў змрочнай таксоўцы і цалаваліся і пілі чортава віно белае шарданэ, а Арцём цалаваў Вольгу і казаў лухту кіроўцу, што там павярнуць, там збочыць, а ня трэба было туды, бо дом быў ня там. Потым яны папрасілі кіроўцу спыніцца ля лесапарку, хаця да дому было ўсяго пяць хвілін, а Арцём ўдарыў кіроўцу па галаве белай бутэлькай шарданэ, і ўжо яны беглі па лесапарку, і Вольга згубілася недзе ў кустах маліны, а разгублены Арцём яе ня бачыў і крычаў: ВОЛЬГА ДЗЕ ТЫ ВЯРНІСЯ ЁБ ТВАЮ МАЦЬ ЧОРТАВА ВОЛЬГА ВЯРНІСЯ У МЯНЕ ШЧЭ ВІНО ВЯРНІСЯ ВОЛЕЧКА! а пасьля ён знаходзіў яе і зноў губляў і біў ёй пашчэчыны і любіў, покуль яны ня выйшлі зь лесу проста да дому і ня леглі спаць на гэтым ложку.
На гэтым ложку, дзе Арцём сьніў, як яны плаваюць у чорным нежывым возеры, глыбока вырытым для тэхнічных мэтаў, і яны заплылі далёка ў чым маці нарадзіла, мэтраў сто ад берагу, і Арцём падказваў Вользе, што да берагу далёка, а пад намі ажно 70 мэтраў глыбіні, і Волечка пужалася, плыла да яго, абдымала і прасілася назад, а потым яны шукалі бацьку ў тралейбусе 4, і не маглі знайсьці, бо бацька быў заняты, а разгублены Арцём ня мог нічога зрабіць ані з сабой, а ні з бацькам, якога ён ніколі ня бачыў. А зараз ён прачнуўся, і Вольгі не было.
Дзе ты, Вольга? Ён рычаў: ДЗЕ ТЫ ВОЛЕЧКА? ДЗЕ? ВЯРНІСЯ?? ДЗЕ ТЫ Я НЕ МАГУ БЕЗЬ ЦЯБЕ! ВОЛЬГА ЧОРТ ВОЛЬГА ДЗЕ ТЫ?
Набіраў ейны нумар і званіў, а яна прыходзіла з суседняга пакою і разгублена сасала пальчык, маўляў, глядзела твае DVD-дыскі, у цябе так многа крутых фільмаў, а ты ўжо прачнуўся? давай паглядзім адзін фільм, я яго ня бачыла, а ты? і даставала пальчык зь ірта, і паказвала ім на дыск зь беспантовым фільмам.
Арцём прыціскаў яе да сябе, маліў больш не сыходзіць, не зьнікаць, а калі і зьнікаць, то вяртацца, і што, Волечка, безь цябе няма мяне, і яны варылі каву і пілі гарэлку зь перцам ад пахмельля і чортавай роспачы, і так было кожны дзень беспантовага лета, а вечарам нанова пілі і палілі марыхуану, і трахаліся на чужых кватэрах, у іх прынамсі было каханьне, а лета мінала дзень за днём і ўжо пускаўся пад адкос апошні месяц чортавага лета ні аб чым.
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]unza_unza_time@lj
Date:August 8th, 2008 - 10:07 am
(Link)
от складно читати по-білоруськи, а все одно не можна відірватися... містика...
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:August 10th, 2008 - 11:00 am
(Link)
:)
From:[info]hlep_me@lj
Date:August 9th, 2008 - 09:40 am
(Link)
вотвотвот!
вот эта я і люблю!!!
;)