| Копаць |
[Aug. 16th, 2008|12:38 am] |
| [ | Current Music |
| | Евгений Дога - Сарэ Патря | ] | Ужо каторы дзень я рупліва працую на кошт менскага горадабудаўніцтва. Кім працую - гэта дакладна сказаць не магу. Але нешта мне падказвае, што я - землямер. Як у Кафкі. Праўда Зямлю я мерыў толькі аднойчы дый тое на вока, але дзеля гэтага пералез праз востры плот пад праліўным дажджом і парваў бот. Я мерыў адмосткі і яшчэ нейкую лажу і адлегласьць між хакейнай каробкай ды чортавай электрашчытавой, куды мусіць ісьці лэп, усяклі? Сёньня абяцалі самы спякотны дзень лета, а падалі дождж. І я шукаў у мярзотна вільготнай завадской Курасоўшчыне Ачыствод-другая-станцыя. Вакол ваняла лайном, бо я быў недзе блізка або гэта пахне мясакамбінат або хлебзавод, а асоба ля чырвонага будынку крычала, моў, заябалі вышэйшыя сілы, усе пытаюцца дзе вуліца Брэсцкая такі дом або вуліца Брэсцкая іншы дом, а на гэтай вуліцы сам чорт ногу зламае і яго цёццы завушніцы выдралі зімовым вечарам ды футравую шапку зьнялі. Начальнік вадаправода-трэйцяя-станцыя радасна крычаў: чаму вы ставіце ПВХ, вы што, навошта ПВХ, давайце сінія трубы, сінія трубы - зараз усё, а ПВХ ніхто ня ставіць, а дзе ваш профіль, а дзе спэцыфікацыя ітз. Радасны начальнік вадаправода-трэйцяя-станцыя крычаў: ня стаўце ПВХ! ня стаўце! а якая у вас будзе муфта? - самая лепшая! - адказваў я і аддаваў паклон. Чамусьці яны ўсе прымалі мяне за прараба. Можа быць таму, што ў мяне фінгал на паўтвары. Але я ж апранаўся чыста і кічова, і выліваў на сябе паўцюбіка духоў, каб замаскіраваць фінгал. А сёньня я цэлы вечар нюхаў розныя манэты, што іх тут так многа валяецца, і радваўся, што мяне вельмі ўзбуджае пах латуні або нават медзі. А яшчэ я нядаўна хадзіў на хакей і бачыў самага Копаця, таго самага жывога Копаця, што забіў эзатэрычную шайбу швэдам на алімпіядзе сто гадоў таму. |
|
|
| Comments: |
"Можа быць таму, што ў мяне фінгал на паўтвары".
гы-гы, дзе ўжо ўлез?)
лірычны герой па-просту ўдарыўся аб дзьверы, а пра эпічнага нічога не скажу, бо сорамна на хер :)
ай адчапіся, не было цябе з адвечнай фотакамерай :)
>>>землямер. Як у Кафкі і ў Гарэцкага таксама.
у Гарэцкага ўсё гэтаксама пачварна, як у мяне (і ў Кафкі)? а які твор?
дакладна ня памятаю. ключавое слова "каморнік", то бок акурат землямер.
чорт, а я заўсёды досыць лягічна думаў, што каморнік - гэта нешта накшталт падсобшчыка. няма на мяне вёскі! | |