aj - зравствуй, Ріо, это я [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

зравствуй, Ріо, это я [Sep. 17th, 2008|01:34 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Бачыў прыгожае кіно "Горад Бога" (Cidade de Deus) - гэткія сучасныя і страшэнныя "Генералы пяшчаных кар'ераў".

Хто ведае, што можна пачытаць мастацкага пра фавэлы Рыё-дэ-Жанэйра ды агулам пра Бразілію? Я апроч уласна Жоржэ Амаду і таго гэтага Коэлья ўвогуле бразільскіх пісьменьнікаў ня помню.
LinkLeave a comment

Comments:
From:[info]arbogast@lj
Date:September 17th, 2008 - 02:50 am
(Link)
Зірні ў маім прафайле юзэра бразыльеро - цудоўная краіна.
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 17th, 2008 - 06:40 pm
(Link)
дзякуй! аднак штосьці пра пісьменьнікаў там не знайшоў
[User Picture]
From:[info]kanaj@lj
Date:September 17th, 2008 - 03:19 am
(Link)
Фільм шыкоўны.
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 17th, 2008 - 04:32 am
(Link)
а ты глядзеў сіквэл - "Горад Людзей"?
[User Picture]
From:[info]kanaj@lj
Date:September 17th, 2008 - 05:48 pm
(Link)
"Горад жывёлаў" будзе - тады адразу тры на ДВД куплю.
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 17th, 2008 - 06:38 pm
(Link)
когда ласкали дочерей своих, я есть просил, я замерзал... :)
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 17th, 2008 - 06:41 pm
(Link)
не!
Кpай небоскpебов и pоскошных вилл, из окон бьет слепящий свет
О, если б мне хоть pаз набpаться сил, вы б дали мне за все ответ
Откpойте двеpи люди я ваш бpат, ведь я ни в чем, ни в чем не виноват
[User Picture]
From:[info]shupa@lj
Date:September 18th, 2008 - 09:09 am
(Link)
Cidade de Deus - занадта мастацкі і прыхарошаны, ды яшчэ з хэпі эндам. Трошкі больш рэалістычны і навейшы - Tropa de elite. Даволі скандальна быў успрыняты ў Бразыліі, левата абвінаваціла аўтараў у фашызме.

Літаратура нейкая ёсьць, але занадта спэцыяльная - я знайшоў някепскі аглядны артыкул. (Дарэчы, і Cidade de Deus, і Tropa de elite, і Carandiru зьнятыя паводле кніг.) Нейкіх буйных літаратурных посьпехаў на гэтую тэму не чуваць.

“Агулам пра Бразылію” - гэта занадта агульна. Гэта велізьнюшчая краіна зь вялікай разнастайнасьцю - паасобных Бразыліяў будуць дзясяткі. Вельмі добрая крыніца - для вонкавага карыстаньня, para os gringos :) - інтэрнэт-часапіс Brazzil (http://www.brazzil.com/).

І ўсё адно - лепш за Амаду яшчэ ніхто не напісаў :) А Куэлью наагул не пісьменьнік, у сьпісе найпапулярнейшых бразыльскіх раманаў у першай 50-цы няма ніводнага зь ягоных опусаў.

Што да фільмаў - вельмі раю Bye Bye Brasil. Гэта трошкі “агулам пра Бразылію”.
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 18th, 2008 - 11:31 am
(Link)
О, вельмі дзякую! А Tropa de Elite i Carandiru - якія мажлівыя варыянты лякалізацыі?
[User Picture]
From:[info]shupa@lj
Date:September 18th, 2008 - 11:56 am
(Link)
Carandiru - ня ведаю, я і не глядзеў, неяк ня надта й цягне, гэта пра бунт у турме, брутальшчына

Tropa de elite - у нэце ёсьць ангельскія субтытры (праўда, там чамусьці ня ўсё перакладзенае :) калі ёсьць фільм (.avi), знайсьці с/т не праблема. У мяне ёсьць - магу падзяліцца. (Ёсьць яшчэ штук 30 бразыльскіх фільмаў, DVD, .avi - але гэта ўжо калі надта цікавіць, і безь ніякай лякалізацыі...)
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 18th, 2008 - 01:26 pm
(Link)
Быў бы рады! Ня трыццаць, вядома, Тропа дэ Элітэ. Вы ў Менску? А у вас ёсьць тыя самыя "Генералы пяшчаных кар'ераў"?
[User Picture]
From:[info]shupa@lj
Date:September 18th, 2008 - 01:45 pm
(Link)
Генэралы былі яшчэ нядаўна, я іх выкінуў, бо паглядзеў першы раз пасьля 70-х - страшшшнае фуфло. (Тады, у дзяцінстве мы, ясна, ташчылісь, а галоўная песьня - Minha jangada - гэта як масонсі знак майго пакаленьня...) Перагледзеў, бо прачытаў кнігу - Capitães da areia. Кніга файная (калі выкінуць старонак 5-6 камуністычнай белібярды, якая, як выглядае, прыпісаная асобна і бяз толку). А фільм - чыста савецкі, роблены амэрыканцамі (выглядае, што ў пракаце быў толькі ў СССР), ад Бразіліі нічога не засталося (ага, толькі ў адным эпізодзе Дарывал Каімі мільгануў :) Усе героі гадоў на 5-10 старэйшыя, чым у кнізе, а гераіня Дора - дык і на ўсе 14. (У кнізе 14, у фільме акторцы 28).

Я ад вас далёка... Але нехта туды-сюды езьдзіць, дык буду мець на ўвазе. Або праз тыдні тры буду Вільні - магу пакінуць дачцэ, а вы там неяк разьбярэцеся. (а shit, фільм 770МБ, на CD ня ўлезе... ну, неяк).
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 18th, 2008 - 01:56 pm
(Link)
Можа лепш, калі нехта з маіх будзе у Празе, я папрашу яго скантактавацца з вамі. Было б здорава, каб вы запісалі мне шчэ й якіх-небудзь фільмаў з ex-югаславіі. Можаце пісаць ДВД? Мяне цікавяць 2 і 3 часткі Mi nismo anđeli. Вартыя? І экранізацыя Чосічавай "Ролі маёй сям'і". Можа ў вас ёсьць? Яшчэ чаго парайце. Дзякуй.

А "Генералы", відаць, сапраўды для дзяцінства. Кнігу даўно шукаю ў нашых букіністах. Марна.
[User Picture]
From:[info]shupa@lj
Date:September 18th, 2008 - 02:20 pm
(Link)
ОК, дамовіліся.

Экс-юга фільмаў маю мала:

Ko to tamo peva (гэта наагул найлепшае, што я глядзеў!), Maratonci trče počasni krug, Tito i ja, Rane, Lepo selo lepo gore, Potera za Srećkom. Зараз, скончыўшы чытаць Leksikon, паспрабую скласьці сьпіс абавязковага прагляду і буду шукаць.

http://www.lib.ru/INPROZ/AMADU/generals_of_sand1.txt - пераклад цэнзураваны, як і ўсіх іншых кніг Амаду


[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 18th, 2008 - 02:27 pm
(Link)
Калі мажліва, запішыце мне гэтыя фільмы (арпоч Ціто і Я). Ко то там пева - фантастыка, яго паказвалі ў "Сталіцы" неяк у рамках фэстывалю. :)
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 18th, 2008 - 11:35 am
(Link)
яшчэ даўно па ТВ глядзеў фільм пра двух братоў, што падарожнічалі Амазонкай у пошуках працы. Можа вы ведаеце, што за кіно?
[User Picture]
From:[info]shupa@lj
Date:September 18th, 2008 - 11:58 am
(Link)
ня ведаю...

у мяне ёсьць пра двух братоў гарманістаў, якія, калі ў сям'і не было грошай - пайшлі й пачалі зарабляць, але гэта не стары, гады тры таму