|
Sep. 19th, 2008|02:58 am |
Мала бываў дома, і выраўшыўшы ўрэсьце прывесьці думкі і навакольле ў парадак, заўважыў, што засохлая ад адсутнасьці любві расьліна раптам заквітнела белым, а ў ракавіне з даўно нямытым посудам зажыло процьма Цьвілі, розных пахаў і колераў, збольшага пастэльных - значыць увяданьня, роспачы, тугі, хваробы. Калі ў сталоўцы замовіў сабе жаркое, яно таксама пахла Цьвільлю, і ўсё пахла Цьвільлю ў гэты дзень. Наймярзотнейшы пах - пах бульбяной Цьвілі. Яна была шэрага колеру - колеру павуціньня, увяданьня і, можа быць, сьмерці. Значыць бабінага лета ня будзе. Не. Потым увесь вечар чытаў мярзотна прыгожую кнігу "Чашажопіца" пра савецкія турмы. Заснуў на 5 хвілін, і мне сьніліся сны пра блядзей і чарцей. Там было такое поле, дзе народ зьбіраў грыбы ды ягады. З дальняга краю поля стартаваў і бяжаў Страшны Пэрсанаж. Калі я апускаў вочы, каб знайсьці грыб-ягаду, а потым зноў падымаў іх на Страшнага, ён стартаваў з той жа самай кропкі, быццам яго пракручвалі назад, падобна avi, mp3 і інш. фарматам. Было жудасна боязна. І нагнятаюць, - думаў я. А на наступны дзень бяжаў за новым чырвоным тралейбусам "Вітаўт", і нейкая баба раскрыла зялёны з жоўтым парасон перад маім тварам, прабіла мне вока. Уратавала лінза і нешта яшчэ. |
|