aj - [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Sep. 19th, 2008|02:58 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Мала бываў дома, і выраўшыўшы ўрэсьце прывесьці думкі і навакольле ў парадак, заўважыў, што засохлая ад адсутнасьці любві расьліна раптам заквітнела белым, а ў ракавіне з даўно нямытым посудам зажыло процьма Цьвілі, розных пахаў і колераў, збольшага пастэльных - значыць увяданьня, роспачы, тугі, хваробы. Калі ў сталоўцы замовіў сабе жаркое, яно таксама пахла Цьвільлю, і ўсё пахла Цьвільлю ў гэты дзень. Наймярзотнейшы пах - пах бульбяной Цьвілі. Яна была шэрага колеру - колеру павуціньня, увяданьня і, можа быць, сьмерці. Значыць бабінага лета ня будзе. Не.
Потым увесь вечар чытаў мярзотна прыгожую кнігу "Чашажопіца" пра савецкія турмы. Заснуў на 5 хвілін, і мне сьніліся сны пра блядзей і чарцей. Там было такое поле, дзе народ зьбіраў грыбы ды ягады. З дальняга краю поля стартаваў і бяжаў Страшны Пэрсанаж. Калі я апускаў вочы, каб знайсьці грыб-ягаду, а потым зноў падымаў іх на Страшнага, ён стартаваў з той жа самай кропкі, быццам яго пракручвалі назад, падобна avi, mp3 і інш. фарматам. Было жудасна боязна. І нагнятаюць, - думаў я.
А на наступны дзень бяжаў за новым чырвоным тралейбусам "Вітаўт", і нейкая баба раскрыла зялёны з жоўтым парасон перад маім тварам, прабіла мне вока. Уратавала лінза і нешта яшчэ.
LinkLeave a comment

Comments:
From:[info]alyrik@lj
Date:September 18th, 2008 - 07:45 pm
(Link)
эй, як бабінага лета ня будзе??!! неее!!! бабінага лета ня можа ня быць!!!
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 19th, 2008 - 03:24 am
(Link)
ну чорт, я гізмецео чытаю і мецео.бай і тут.бай.
From:[info]alyrik@lj
Date:September 19th, 2008 - 03:51 am
(Link)
дык як жыць цяпер?
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 21st, 2008 - 09:44 am
(Link)
ня ведаю
From:[info]bihi_puuk@lj
Date:September 19th, 2008 - 12:30 am
(Link)
Да, жэсьць! Тытанавыя лінзы МікашэвічыОптыка - купляйце беларускае!
[User Picture]
From:[info]kostas14@lj
Date:September 19th, 2008 - 03:17 am
(Link)
а дзе гэта ходзіць тралейбус "Вітаўт"?
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 19th, 2008 - 03:23 am
(Link)
з Ангарскай на Вакзал, экспэрыментальны, як каляйдэр.
http://zas-2007.at.tut.by/2500.JPG
[User Picture]
From:[info]kostas14@lj
Date:September 19th, 2008 - 03:27 am
(Link)
о, тройка класны маршрут, ды й тралейбус таксама класны напэўна
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 19th, 2008 - 03:31 am
(Link)
цыганавоз, тралейбус-табар
[User Picture]
From:[info]hear_near@lj
Date:September 19th, 2008 - 01:49 pm
(Link)
байтрэш-байтрэш!
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 21st, 2008 - 09:36 am
(Link)
а па-мойму, прыўкрасны троль
[User Picture]
From:[info]hear_near@lj
Date:September 21st, 2008 - 06:13 pm

Z!

(Link)
я веру, аднойчы ён пойдзе па вуліцах Вільні, вось гэта будзе прыўкрасна, я буду плакаць
From:[info]248015985@lj
Date:September 21st, 2008 - 03:53 am
(Link)
Optimus Prime!!!
From:[info]brazgotka@lj
Date:September 19th, 2008 - 03:35 am
(Link)
мне ўчора з сумкі пасыпаліся вашыя нейкія паперкі з сербскімі словамі, так што прывет)
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 21st, 2008 - 09:37 am
(Link)
хало-хало! :)
From:[info]juzny@lj
Date:September 19th, 2008 - 04:36 am
(Link)
ну, ну... поле, грыбы... угу
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 21st, 2008 - 06:42 am
(Link)
в эту осень было много странных грибов
это слёзы христа
чума началась в этот год
From:[info]jaukala@lj
Date:September 19th, 2008 - 11:28 am
(Link)
oh, u mianae taksama Usiudy C´vil´
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 21st, 2008 - 09:37 am
(Link)
мяне бянтэжыць, што яна жывая
[User Picture]
From:[info]maryjka_@lj
Date:September 19th, 2008 - 04:44 pm
(Link)
а ваш сябар данілюк дзе вапшчэ? мне бы эта, дзіскі перадаць:)
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:September 21st, 2008 - 09:38 am
(Link)
я нічога пра гэта ня знаю. у яго жж ё etana_87.