aj - [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Oct. 2nd, 2008|11:16 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Ой ну што бывае, калі мой шызафрэнічны анёл, дама сусьвету й жыцьця, апошняя надзея і прадмет ліпкіх накцюрнаў яўляецца мне адно раз на год, а я пад магічнай мікалёгіяй і еду ў кануўшым ў Лету аўтобусе 33с і зіру праз шкло, як яна глядзіць на мяне, быццам ведае сто год або бачыла ў кіно, нешта так, а я праваджаю той цуд, гэтыя, ой ня помню, якія валосы, гэтую дзіўнаватую хаду, самую патрэбную ў сьвеце постаць і можа быць мяккае нёба і ліжу і ліжу языком мутнае шкло аўтобуса, горкае на смак як клапы, як каньяк "крышталь" і чорныя курткі "адыдас" на дынама, як глупы дурак, і чытаю Горкага, і чытаю Платонава, і п'ю горкую і ўсё па-Антонаву.
Ай, ябідабідай ёвововой файф водказ лэйта ай хэд э план ай ноў ай маст бі брэйв эн акт лайк мэн ябідабідай ёвововой ай вонна бі ё дыско бой ай вонна данс від ю энд холд ю тайт ай вонна мэйк ю майн тунайт ябідабідай ёвововой.

P.S.
Калі я напісаў гэты пост, пайшоў на балкон пакурыць, а там нейкі фраер выйшаў з пад'езду, падышоў да кустоў, пассаў пяць хвілін, а потым сеў ў машыну і кудысьці зьехаў.
LinkLeave a comment

Comments:
From:[info]michaltraceuski@lj
Date:October 2nd, 2008 - 04:23 pm
(Link)
А я "Паштовае аддзяленьне" Букоўскі ўадначас чытаю, пакуль чытаў твой пост...
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:October 2nd, 2008 - 04:43 pm
(Link)
а я не чытаў гэтае аддзяленьне, адзінае, здаецца, што не чытаў зь перакладзенага. а яно да чаго?
[User Picture]
From:[info]kostas14@lj
Date:October 2nd, 2008 - 04:30 pm
(Link)
прыкольна, праўда я нічога не зразумеў
From:[info]aneja@lj
Date:October 5th, 2008 - 03:30 am
(Link)
антон, адганяйце фраераў ад кустоў
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:October 6th, 2008 - 02:19 pm
(Link)
я сяджу на 7 паверсе