| Muchy do ludzi |
[Oct. 24th, 2008|02:06 am] |
У Мрожэка ёсьць маё любімае апавяданьне, якое ў дзяцінстве чуў ад бацькоў. Яно называецца "Мухі да людзей". Паміраючая восеньская муха, якая ляжыць між вокнаў, зьвяртаецца да чалавецтва і абвінавачвае яго ў памылковасьці помыслаў і адсутнасьці надзеі бязь іх, мух, - раздражняльнікаў, а значыць каталізатараў. Яно скончваецца словамі "Мне сьвеціць апошні захад сонца. Табе - лямпачка ў шэсьдзесят ват." Сёньня мяне заціснула дзярыма ў перагружаным аўтобусе і вывернула руку. У такім зьняважаным стане я зьмірыўся паміраць. Але на мой нос і чало селі зусім жывая мухі і нібы глядзелі мне ў вочы, і сапраўды нібы падказвалі памылковасьць помыслаў і адсутнасьць гэтай надзеі, але дзьверы адчыніліся і ў твар хлынуў дождж. А так, я не люблю мухаў. Яны негігіенічныя. А на Ўрале мошкі літаральна заёбуюць. |
|
|
| Comments: |
Bzzzz... I'm a superflyyyy!! Who's urrr daddy?!! I'm urrr daddy!!! Bzzzz... | |