| было нам добра на зямлі, нібы за пазухай у бога |
[Nov. 18th, 2008|06:00 am] |
А сыпле нешта, бывае ня сыпле. Як перхаць ў пачвары або ў васьміклясніка на парце, дробныя лускавінкі рагавых клетак скуры і скурнага тлушчу. І як іншая мразота тожэ, як пабочнае дзеяньне пэрфаратара, гэты белы густы пыл. І рукі мерзнуць і іншае, і тутэйшы матыль нібы ажыў у драпіроўцы жоўтых фіранак, хіба крапіўніца або хз. І зноў дзень студэнта без студэнтаў, трохі фальшывы Гаўдэамус, моў, ідзі сюды, брат, чо-чо, опа ніхуя, ідзі сюды, браце, вазрадуемся. Эрррррр! - як навучыцца казаць правільнае "эр", як кінуць паліць, як кінуць цябе - усе вакол вучаць: "мая ррусская крровь на маррозе гарріт". Морррды чырррвоныя, яны нажррралісь за ррродзіну. Кажуць, сьнегу гэтай зімою ня будзе. І мы ўсе нібыта закахаліся ў сэрба на ймя Ліляна. І калега мулат Гансалес (Куба) плакаў: "Ліляна ня любіць беларускіх мушкарцаў, казала, не, nema šanse это вот" і, здаецца, нават зарыдаў, мне здаецца. Які ты, Гансалес, беларус, вышэй голаў. Гэта я - беларус і т.д. |
|
|
| Comments: |
нарэшце чуем пра афрабеларусаў :)
снегу ня будзе? зноў удыхаць гэтую імглістую сырасць... | |