| На нулевом знайшлі Барлога... |
[Apr. 19th, 2004|02:28 pm] |
Я праснуўся ад залівістых сьпеваў красавіцкіх птушак, якія заляталі да мяне праз адчыненую фортку... Такога страшнага пахмелу не меў ужо адносна даўно, а пахмел тым часам інтэнсіўна мела мяне... Кое-як я дашкадыбаў да кюхні і выпіў два стакана гароднінавага соку, сухотная смага часова перастала катаваць, а жудасны боль у галаве трансфармавалася ў брыдкае пакалваньне вобласьці віскоў, якое плаўна пераходзіла на вочы... Тут я адчуў сваю печынь, і тое адчуваньне парадзіла самыя фаталістычныя думкі, пацягнуло міня да ложку... У ложку было харашо на правым баку вачыма ў сьцену, варта было легчы на бок левы, як вочы разваддзіліся, разляталіся мухамі і зляталіся верталётамі...
Прасыпаўся я леквацца разоў пяць...і кожны раз быў адметны чымсьці новым...
Паміж лекваньнямі я сніў дзіўныя сны, там было тое як за мной гналіся міліцыянеры і пра тое, як у нашай школцы забівалі чалавека і пра тое, як мяне выпісвалі з дурдому... І пра тое, як на гародзе я вырошчваў вялізныя мандарыны і рабіў з іх мусс... нават такое было! Алкагальныя сны заўсёды блізкія да рэалёвасьці, эффект прысутнасьці максімальны....
Вось зараз мне зусім ужо сьвяжо... Можна пайсьці прагуляцца, бо сёньня выхадны... і заўтра выхадны, а могілкі сачкую я... |
|
|