|

|

Беларусь
Ці звонка сьвісьне пугаўё, Ці вольны вецер загуляе, Мы слова роднае сваё На поўны голас вымаўляем.
Сьмяюцца з пылам у вачах, Маўчаць сумліўцы ў паняверцы. А шал на зрадніцкіх лычах У наступ кліча нашы сэрцы.
Няхай ману разносіць хлус, хай хлус... Няхай стукач шукае змову. Я нефармальны беларус, я — беларус, А вы, навокал, хто вы?
Стагодзьдзі гледзяць нам усьлед, І мы свой позірк не хаваем, На папялішчах даўніх бед Мы сёньня памяць засяваем.
Каб адрадзіць і захаваць Усё, чым трызьняць ліхадзеі: Бязроднік — з мэтай зруйнаваць, А здраднік нават пыл развеяць.
Звыроднік пашпарт валачэ... Ці нам прыпадабняцца гнюсу?! Адзнака ў пашпарце яшчэ Ня права звацца беларусам!
Па гэтай годнасьці сьвятой Згадайма мову, памяць, веру, Навечна варты толькі той, Хто беларус і без паперы!
Няхай ману разносіць хлус, хай хлус... Няхай стукач шукае змову. Я нефармальны беларус, я — беларус, А вы, навокал, хто вы?
|
|