|
| |||
|
|
CXIX Malitva // Молитва Адсюль (Ja tolki pierakłaŭ text na taraškievicu z narkamaŭcy - coipish@lj)У iмя крыўскага (беларускага) народа, за яго славу, шчасьце й свабоду. Станься. Ойча наш, каторы ёсьць у небе, вярнi нам волю i валадарства на зямлi нашай, даўно й цяжка паярэмленай. Хай не адымаюць чужынцы хлеб штодзённы ад вусн нашых дзяцей. Адпусьцi грахi нашым продкам, каторыя ня ўмелi абаранiць сваёй i свайго патомства свабоды. Ня ўводзь нас у пакусу ўлегласьцi тым, што паярэмiлi нас, але збаў нас ад чужацкай апекi. Станься. Вiтай, Крывiчанская зямелька, потам i крывёй нашаю палiтая, праўда з Табою. Бласлаўлена Ты памiж усiмi краiнамi свету, i дабраслаўлен плод лона Твайго, Крывiч. Святая зямелька, Мацi наша! Табе ў ахвяру складаем мы ўсе сiлы свае цяпер i момантам сьмерцi нашай. Веру ў Бацькаўшчыну нашу Крывiю (Беларусь) i ў Народ наш, сына яе адзiнага, каторы на сьвет прыйшоў свабодным, радзiўся з волi нiкiм не паярэмленай. Замучаны быў маскалямi й палякамi, загнаны ў прыгонную няволю, памёр як дзяржаўны народ, цяпер падзелены на часьцi. Але хутка ўваскрэсьне зь мёртвых, узойдзе на пасад свабоды й будзе, магутны, паводле заслуг судзiць сваiх ворагаў i крыўдзiцеляў. Веру ў творчасьць Духа народнага, у лучнасьць нашых сiл грамадзкiх, у аб’яднаньне ўсiх крывiчанскiх зямель у адну свабодную дзяржаву й у шчаснасьць векавечную. Станься. Слава Крывiчанскаму Народу ва ўсiх яго гiстарычных iмёнах — Крывii, Лiтвы, Беларусi, — як была справеку, так цяпер i на векi вечныя. Станься. Сьвятая свабода, выражаная дзяржаўнай самаiстасьцю Крывiчанскага Народа, ты наша пацяшыцелька й надзея, адзiная Мэта й Праўда наша, прыйдзi, усялiся ў нас i ачысьцi нас ад усякага рабства й збаў нас ад няволi. Станься Добавить комментарий: |
||||||||||||||