CCLXVI
Сябрам Сойму Партыі БНФ прысьвячаецца
Я тут пытаў - http://coipish.livejournal.com/304846.html наступнае:
З прынятага ў суботу дакуманту Партыі БНФ:
"Недапушчальнай лічыцца публічная крытыка якіх-кольвечы рашэньняў Зьезду, Сойму Партыі, а таксама дзеяньняў або выказваньняў старшыні, намесьнікаў старшыні, сяброў Сойму Партыі БНФ у прысутнасьці сяброў іншых палітычных партыяў ці беспартыйных асобаў або ў непартыйнай прэсе."
Я што, адзін толькі бачу, што сказ можа мець два даволі розныя сэнсы ў залежнасьці ад інтанацыі пры чытаньні?
Для тых, хто ўсё ж ня бачыць тлумачу:
Для пачатку, зьменьшу крыху сказ. Проста каб ён быў больш зразумелым:
"Недапушчальнай лічыцца
публічная крытыка
якіх-кольвечы рашэньняў Зьезду, Сойму Партыі, а таксама дзеяньняў
або выказваньняў старшыні, намесьнікаў
старшыні, сяброў Сойму Партыі БНФ у прысутнасьці сяброў іншых
палітычных партыяў
ці беспартыйных асобаў або ў непартыйнай прэсе."
Атрымоўваецца:
"Недапушчальнай лічыцца крытыка дзеяньняў намесьнікаў у прысутнасьці сяброў іншых партыяў"
У гэтым сказу абодва сэнсы захоўваюцца, проста ён не такі вялікі.
Першы сэнс: Калі ля цябе ё сябар іншай партыі - ты ня меяш права крытыкаваць якія-небудзь дзеяньні намесьніка.
Другі сэнс: Нельга крытыкаваць тыя дзеяньні намесьніка, якія ён зрабіў у прысутнасьці сяброў іншых партыяў.
Хатняе заданьне:
1. самастойна разабраць абодва сэнсы першапачатковага вялікага сказу.
2. знайсьці сябраў Сойму Партыі БНФ й паведаміць ім, што акрамя сымбалю "коска" йснуюе яшчэ сымбаль "коска з кропкай".
</p>