|
| |||
|
|
Налево-право, стройсь! Я ж говорю: властям пофигу некие "политические убеждения" (как мы все прекрасно знаем, для белорусской власти - это некий миф). Накат же пошел общий. Радыё Свабода За "кактэйль Молатава" затрымалі сябра "Правага альянсу" Ігар Чапіга, сябра моладзевай арганізацыі "Правы альянс", знаходзіцца ў менскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным. Яны мелі пастанову на ператрус. Хлопцу паведамілі, што ён падазраецца ў кіданьні бутэлек з "кактэйлем Молатава". Пакуль невядома – за плот расейскай амбасады ці спэцпрыёмніка на вуліцы Акрэсьціна. Ігара Чапігу будуць трымаць у камэры да 11 верасьня. Пасьля гэтага пракурор мусіць даць адказ – вызваліць хлопца ці пакінуць яшчэ на некалькі дзён. У сьледчым ізалятары ўжо знаходзяцца некалькі дзясяткаў чалавек, прадстаўнікоў нефармальных моладзевых арганізацый, якіх падазраюць у падпалах расейскай амбасады і ізалятару на вуліцы Акрэсьціна. |
||||||||||||||