У аўтакатастрофе загінула паэтка Таццяна Сапач
Сяргей Дубавец і Таццяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітусам уначы на 28 снежня. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.
Сяргей Дубавец трапіў у шпіталь, яго жонка Тацяна загінула.
http://nn.by/?c=ar&i=48228
Мае шчырыя спачуванні блізкім.
Ваўчыныя вочы / муз."Новае Неба", сл. Т.Сапач
Я хацела парушыць звычайны парадак.
Мне хацелася збегчы ад сытых агней.
Ды толькі вецер узняўся і вечар настаў -
І наўкола мільгаюць злавесныя цені.
Хто зламыснік, які падказаў накірунак
Гэтым лёгкім маім, але здрадлівым іртам?
Толькі вецер і снег І адзіны ратунак
Гэта вочы ваўчыныя з бляскам нясытым.
Заміж сценаў і столі тут вецер і снег,
Заміж свечак калядных ваўчыныя вочы
Божа мой, калі ёсць ты на свеце то дзе?
І чаму гэтай роспачы бачыць не хочаш?