|
Thursday, May 15th, 2008
|
2:07a - Пра паслядоўнасць, палітыку і педагогіку
Давялося калісці папрацаваць у адным беларускамоўным летніку. І ведаеце што самае цяжкае было? Не тое, што некаторым дзеткам было напачатку напляваць на мову і ўсялякую "беларушчыну" (пры дапамозе вясёлых мерапрыемстваў, гульняў гэта было даволі лёгка пераадолець). І нават не тое, што былі інтэрнатаўскія, якія цішком палілі, уцякалі без дазволу за межы лагеру, забівалі на дысцыпліну, а адзін нават паспрабаваў стырыць грошы ў суседа па пакоі. І з імі можна было б працаваць... Самым цяжкім было тое, што наш галоўны выхавацель (дзяцька ва ўзросце) быў такі сабе рахманы мяккі гуманітарый-інтылігент, які з першага ж дня развёў у летніку "анарха-дэмакратыю". У выніку нам, маладзейшым важатым, акрамя выканання ролі нязменных арганізатараў культ.мерапрыемстваў давялося пабыць і ў скуры "злых паліцэйскіх", каб хоць неяк утрымаць пад кантролем сітуацыю з праблемнымі дзеткамі. Калі той выхавацель бліжэй да канца змены спахапіўся, ён раптам стаў раздражнёны, злы і, што называецца, не да месца і не ў час "пачаў закручваць гайкі". Ён забыўся на залатое правіла: ва ўсім, асабліва калі маеш справу з дзецьмі, трэба быць паслядоўным.
Вось жа нашыя гуманітарыі-інтылігенты ад палітыкі раптам вырашылі пазакручваць унтрыпартыйныя шрубы ды вінцікі (хаця й маюць немалы досвед педагагічный дзейнасці).
Лявон Баршчэўскі: “Мы не дзейнічаем метадамі КПСС. У нас больш жорсткія метады”
( Read more... )
(comment on this)
|
|
|
|