|
| |||
|
|
Пра паслядоўнасць, палітыку і педагогіку Давялося калісці папрацаваць у адным беларускамоўным летніку. І ведаеце што самае цяжкае было? Не тое, што некаторым дзеткам было напачатку напляваць на мову і ўсялякую "беларушчыну" (пры дапамозе вясёлых мерапрыемстваў, гульняў гэта было даволі лёгка пераадолець). І нават не тое, што былі інтэрнатаўскія, якія цішком палілі, уцякалі без дазволу за межы лагеру, забівалі на дысцыпліну, а адзін нават паспрабаваў стырыць грошы ў суседа па пакоі. І з імі можна было б працаваць... Самым цяжкім было тое, што наш галоўны выхавацель (дзяцька ва ўзросце) быў такі сабе рахманы мяккі гуманітарый-інтылігент, які з першага ж дня развёў у летніку "анарха-дэмакратыю". У выніку нам, маладзейшым важатым, акрамя выканання ролі нязменных арганізатараў культ.мерапрыемстваў давялося пабыць і ў скуры "злых паліцэйскіх", каб хоць неяк утрымаць пад кантролем сітуацыю з праблемнымі дзеткамі. Калі той выхавацель бліжэй да канца змены спахапіўся, ён раптам стаў раздражнёны, злы і, што называецца, не да месца і не ў час "пачаў закручваць гайкі". Ён забыўся на залатое правіла: ва ўсім, асабліва калі маеш справу з дзецьмі, трэба быць паслядоўным. Вось жа нашыя гуманітарыі-інтылігенты ад палітыкі раптам вырашылі пазакручваць унтрыпартыйныя шрубы ды вінцікі (хаця й маюць немалы досвед педагагічный дзейнасці). Лявон Баршчэўскі: “Мы не дзейнічаем метадамі КПСС. У нас больш жорсткія метады” А яшчэ "парадавала" вось гэта: Справа не ў колькасці людзей. Партыя заходняга тыпу — а мы менавіта такой і з’яўляемся — павінна мець ядро людзей, якія працуюць на выкананне пэўных задач. Вось, напрыклад, паміж выбарамі рэспубліканская партыя такой велізарнай краіны, як ЗША, мае ўсяго тысячу пастаянна працуючых людзей. Але калі яны ідуць на выбары, яны вакол гэтай тысячы мабілізуюць сотні тысяч. І гэта прынцып менавіта заходняй партыі. ... А нам патрэбна вырашаць свае задачы, мы павінны правесці эфектыўную кампанію на парламенцкіх выбарах. Мы таксама вылучаем свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары, і я не ўяўляю, як наша партыя будзе працаваць на іншых кандыдатаў. Такога быць не можа. Такое адчуванне, што гаворыць не кіраўнік апазіцыйнай структуры, якая існуе ў неспрыяльных умовах беспартыйнага аўтарытарнага рэжыму (і ў кожны момант рызыкуе быць пазбаўленай юрыдычнага статусу ды выціснутай ў падполле гэтым рэжымам), але якойсці стандартнай забугорнай партыі, што ва ўмовах шматпартыйнасці раз на некалькі год змагаецца за месцы ў парламенце (і нават перамагае). Гэта самападман такі? Ці свядомая спроба пераканаць іншых, што кароль не голы? |
||||||||||||||