Дзень Волі
Фрэндстужка-by падобная на варажбу па рамонку: "любіць-ня любіць", у сэньсе - "ісьці-не ісьці на плошчу"...
Але збольшага такое: "Ніхачунябудунадаеліірадыатмарозкі!!... Але відаць пайду". Апатыя, апафігізм, абавязак. Нацыя стоікаў, млін.
Супрацоўнікаў Акадэміі навук заўтра гоняць на нейкае "культурнае мерапрыемства" да нацыяналкі, як баранаў. Кажуць, будуць некалькі разоў правяраць па сьпісе наяўнасьць прысутнасьці нашых "навуковых элітаў".
Варта было б сабрацца заўтра ўсім там. Раззлаваныя людзі, якіх прымусілі ў нядзелю зранку туды прыехаць, з задавальненьнем далучыліся б да мітынгу.
Гадзіннік пераваліў за 1-шую (трэ перавесьці, дарэчы) - з Днём Волі.