|
| |||
|
|
Ликбез: "Вас вызвали в..." У сувязі з апошнімі частымі выклікамі ў гэбню беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў з ЕГУ, а таксама студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой... Спадарства! Памятайце: 1. Ніхто з вас не абавязаны хадзіць на "размовы да дзядзі" і даваць яму нейкія тлумачэнні. Гэта АБСАЛЮТНА справа вашага асабістага выбару - ісці ці не на такога кшталту мерапрыемствы. 2. Згодна Крымінальна-працэсуальнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь, вы мусіце ісці толькі на ДОПЫТ, які можа адбывацца толькі ў рамках нейкай крымінальнай справы. Прычым, вам загадзя павінны паведаміць ПОЗВАЙ. У ёй мусіць быць напісана: хто, у якасці каго (сведкі, падазраванага, абвінавачванага), да каго, па якім адрасе, у які час выкліканы, а таксама наступствы няяўкі. - падазраваны, абвінавачваны - тут усё зразумела, без адваката ні кроку; - сведка - тут складаней. Але згодна Канстытуцыі РБ (арт.62) вы маеце права на ПРАДСТАЎНІКА (там ёсць пункт "і іншых прадстаўнікоў"), які кампетэнтней за вас. Ім можа быць у прынцыпе любы разумны чалавек, якому вы давяраеце. Фішка ў тым, каб не хадзіць адному ў такога кшталту ўстановы - гэта істотна. Часцяком прадстаўніка не пускаюць. Але ў такім выпадку можна спасылацца на тое, што былі парушаны вашыя правы і таму допыт адбываецца не па законе (а значыць вы не абавязаны ў ім ўдзельнічаць). Калі з вамі не хочуць размаўляць па-беларуску вы таксама маеце права патрабаваць перакладчыка. Сведка мае права (60 арт КПК): п.3. 1)Не сведчыць супраць сябе самога, чальцоў сваёй сям'і, блізкіх сваякоў; 2)заяўляць адвод перакладчыку; 3)уласнаручна запісваць паказанні ў пратаколе допыта... 4)заяўляць (падчас допыту ў т.л.) хадайніцтвы і скаргі на дзеянні воргана, што вядзе крымінальны працэс... 5)атрымоўваць спагнанне расходаў, якія былі панесены пры вядзенні крымінальнай справы і шкоды, нанесенай ворганам, які вядзе крымінальны працэс; ... Сведка можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за адмову ці ўхіленне ад альбо за заведама ілжывыя паказанні. Добры прыклад таго, ЯК ТРЭБА: http://be1arus.livejournal.com/11733.htm |
||||||||||||||