Почему являюсь я роком - Беларускае
May 18th, 2011
11:33 am

[Link]

Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Беларускае
Бывайце здаровы,
Жывiце багата,
А нам пасадзілі
На трон супастата.

У нашым калгасе
Зачышчэна поле —
На радасць, на шчасце
I тату i Колi.

Тут кожны пакорлівы
Ды паслухмяны, —
Стаміліся конікі,
Плачуць у стайні.

Ў загоне на бойні
Рыдаюць каровы, —
Жывiце багата,
Бывайце здаровы.

На скварку не хопіць? —
На чарку хапае!
А ўсё ж дысцыпліна,
Вядома, кульгае.

Товарiшч Андропов,
Зайдi ко мне в сенцы,
Повесь на крючок меня,
Как полотенце.


Бывайце здаровы,
Жывiце багата,
Ужо ж мы паедзем
Да сваёй хаты.

На хаце смотряшчый
Сустрэне сурова —
Жывiце багата,
Бывайце здаровы.

  • mp3







    Tags: , , ,

    (Leave a comment)

  • My Website Powered by LJ.Rossia.org