kanaj

Тэхнічны пост

Aug. 4th, 2012 | 10:48 pm
From:: kanaj

1.
Зладзіў масавы фрэндацыд, што ў LJ, што ў LJR, дзе таксама маю акаунт. Павыкідаў з фрэндстужкі самае меншае па 50 персонаў на кожнай платформе, у асноўным тых, хто піша па адным радку на паўгады, не піша зусім, посціць рэкламу, капіпасту, альбо піша нешта такое, што мяне бесіць. Тых з LJ, хто мае рэзервовую копію на LJR, таксама выкінуў — LJR нашмат хутчэй працуе і наогул «у духу старой школы», — буду чытаць вас там.

Так што не крыўдуйце, калі ласка — пад замком я ўсё адно нічога не пішу, а ствараць крывадушныя групы фрэндоў ці ганарыцца паўтысячай мёртвых дзённікаў у спісе фрэндаў, як вы памятаеце, мне не дазваляе рэлігія. Стужкі зрабіліся насычанымі сэнсам, рэгулярнымі, і я ўпершыню за халера ведае які час іх уважліва прачытаў.

2. Да паехаўшых лінуксоідаў пытанне
Сутыкнуўся з праблемай падчас інсталяцыі старой версіі Daemon Tools на «сямёрку» — пасля інсталяцыі файл spdt.sys з тэчкі \windows\system32\drivers не дае віндзе запусціцца і сімулюе вінды паміранне і дрыганне лапкамі. Каб падлячыцца, давялося ўсталяваць лінукс (мой першы ў жыцці лінукс!!!) на флэшку, і загружаць комп з яе. Дакладна ведаю, што як толькі прыдбаю ноўт, мне нясцерпна закарціць усталяваць на яго які-небудзь Mint ці OpenSuse, і таму маю пытанне да верстуноў: ці карэктна працуе з-пад Wine адобаўскі InDesign? Бо TeX'ам далёка не ўсё можна рабіць, а Scribus нейкі мутны, і, здаецца, чым далей, тым усё больш будзе ад індызу адставаць.

Link | view all comments


Reply

From:
(will be screened)
Identity URL: 
имя пользователя:    
Вы должны предварительно войти в LiveJournal.com
 
E-mail для ответов: 
Вы сможете оставлять комментарии, даже если не введете e-mail.
Но вы не сможете получать уведомления об ответах на ваши комментарии!
Внимание: на указанный адрес будет выслано подтверждение.
Username:
Password:
Subject:
No HTML allowed in subject
Message: