Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет ng68 ([info]ng68)
@ 2012-12-26 16:48:00

Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
НОВЫЕ БЕЛОРУССКИЕ КНИГИ
Оригинал взят у [info]annahonda@lj в Мой "год кнігі"
Originally posted by [info]hardzin@lj at Мой "год кнігі"
Так атрымалася, што гэты год, абвешчаны не мною “Годам кнігі”, стаў для мяне сапраўды менавіта такім. Цягам яго было багата, часам нават забагата, працы. Але і плён аказаўся добры. На самым пачатку году парадаваў выхад доўгачаканай кнігі Лявона Юрэвіча “Шматгалосы эпісталярыум: да гісторыі людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні”. Кніга, дзе былі сабраныя старыя і новыя тэксты, прысвечаныя эпісталярнай спадчыне эмігрантаў, па-мойму, атрымалася. Хоць да ўласнай рэдактарскай працы там у мяне ёсць багата заўвагаў, але сам тэкст з надзвычай цікавым і багатым цытаваннем эміграцыйных лістоў, з каментаваннем іх кантэксту, мне падаецца вельмі важным.



Літаральна праз месяц пасля папярэдняга выдання пабачыла свет кніга “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч, дзе я выступала ў ролі каментатаркі, аўтаркі прадмовы, ну й саўкладальніцы. Ад самой працы атрымала вялікае задавальненне, бо даведалася багата новага і цікавага для сябе. Успаміны, прысвечаныя Наваградчыне пачатку ХХ ст., навучанню аўтаркі ў Менску, падзеям першай сусветнай вайны, бежанству ў Смаленшчыну… Унікальны жаночы аповед, і цікавае гістарычнае сведчанне. Выдатна, што кніга стала працягам серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”, дзе раней пабачылі свет зусім іншыя, “мужчынскія” ўспаміны мужа Марыі — Аляксандра Стагановіча.



Такі быў пачатак году кнігі, але далей былі новыя кнігі. Пры канцы вясны пабачыла свет яшчэ адна з мемуарнай серыі — “Азіраючыся расой выетымі вачыма” Барыса Данілюка. Гэтыя ўспаміны, вельмі падрабязныя, з дэталямі штодзённасці і міжасабовых дачыненняў ды багатым гістарычным фонам, распавядаюць пра міжваенную Заходнюю Беларусь, вайну і бежанства ў Нямеччыну, а таксама крыху пра амерыканскую эміграцыю аўтара. Гісторык Алесь Пашкевіч выдатна пракаментаваў даваенную частку для кніжнага друку, зрабіў прадмову. І выданне, з захаваннем адметнай аўтарскай мовай, атрымалася добрай данінай памяці не так даўно памерламу аўтару.



Усе папярэднія кнігі пераважна былі запачаткаваныя ў 2011 г. Наступная — чакала на выхад яшчэ ад 2010-га. Кніга паэзіі Янкі Юхнаўца ў серыі “Галасы Айчыны” сталася для мяне ці не найбольшай кніжнай падзеяй гэтага году. У яе было ўкладзена багата сілаў, і далёка не толькі маіх. З ёй было звязана шмат чаканняў. І з’яўленне кнігі, а потым прэзентацыя — сталіся ўзнагародаю за працу. Гэта важны вынік працы па збіранні твораў Янкі Юхнаўца, якую Лявон Юрэвіч распачаў больш за дзясятак гадоў таму, яшчэ пры жыцці аўтара. Але вынік прамежкавы, бо чакае на выданне проза ды драмы гэтага неардынарнага літаратара.



Восеньскі набытак году кнігі — збор твораў караля фельетонаў Лявона Савёнка, што пабачыў свет таксама ў серыі “Галасы Айчыны”. Гэта вынік працы менавіта гэтага году, працы, зробленай найбольш Ціханам Чарнякевічам, за што яму вялікі дзякуй. Кніга Лявона Савёнка, складзеная пераважна з даэміграцыйных тэкстаў — першае гэткае поўнае выданне сатырычна-гумарыстычнай творчасці аўтара на Беларусі. І хочацца спадзявацца, што гэты зборнік будзе заўважаны літаратурнай грамадскасцю.



Сярод асноўных маіх кніжных праектаў “году кнігі” трэба назваць “Дзённік 1943—1947” Дзмітрыя Сямёнава — каштоўны дакумент складанага ваеннага часу, які запатрабаваў багата працы па каментаванні, не толькі з майго боку: надзвычай цікавыя каментары зрабіў Вітаўт Кіпель, а таксама шмат папрацаваў Лявон Юрэвіч. Кніга павінна выйсці з друку перад самым Новым годам.




Другой вялікай працай году сталі чарговыя “Запісы БІНіМ”, дзе акрамя рэдагавання (гэтым разам супольнага з Ціханам Чарнякевічам), рыхтавала да друку колькі лістоў Ларысы Геніюш да Наталлі Арсенневай з 1944 г., а таксама вялікую частку “Кніжнага агляду”. Магчыма, менавіта з увагі на год кнігі, сёлетні кніжны агляд атрымаўся надзвычай багаты пазіцыямі. З таго эміграцыязнаўчага, што мяне гэтым разам найбольш уразіла (калі не браць уласна кнігі, да якіх сама мела дачыненне), хацела б адзначыць яшчэ мінулагоднія працы: Дзмітрыя Матвейчыка “Выгнаныя з роднага краю: Пасьлялістападаўская эміграцыя зь Беларусі і Літвы (1830—1870-я гады)”, а таксама Юрыя Грыбоўскага “Pogoń między Orłem Białym, Swastyką i Czerwoną Gwiazdą. Białoruski ruch niepodległościowy w latach 1939—1956”. Сёлетні (№35) “Запісаў БІНіМ” прысвечаны беларускай літаратуры, і не толькі эміграцыйнай. У ім багата цікавых тэкстаў, дакументаў і ілюстрацыяў, і ён таксама мае выйсці перад самым Новым годам.

Яшчэ ў 2012 г. была падрыхтаваная да друку новая кніга Лявона Юрэвіча “Жанры”, прысвечаная адмыслова недаследаваным раней жанрам эміграцыйнай літаратуры. Аднак з яе выданнем у гэтым годзе, на жаль, не паспелі, таму яна пабачыць свет на пачатку 2013 г. Таксама як на наступны год перайшоў і друк новай “эміграцыйнай” кнігі ў мемуарнай серыі — “Маё мястэчка” Васіля Стомы, што была амаль цалкам падрыхтаваная менавіта ў “год кнігі”.

Акрамя гэтых “эміграцыйных” кніжных праектаў, у гэтым годзе мусіла ў якасці рэдактаркі папрацаваць і з двума сваімі інстытуцкімі (пераважна паліталагічнымі): зборнікам матэрыялаў студэнцкай канферэнцыі ды кафедральным зборнікам, прысвечаным праблемам суверэнітэту. Для апошняга, праўда, напісала адзін з сёлетніх уласных эміграцыйных тэкстаў, якіх было падрыхтавана цягам году каля дзясятка, калі ўлічыць даклады на канферэнцыях. Пра што сёлета пісала? Пра цэнтры беларусістыкі ў ЗША, пра Вінцэнта і Раісу Жук-Грышкевічаў, пра Юліяну Вітан-Дубейкаўскую, пра мастака Аляксандра Раманоўскага, пра беларускія паштоўкі на эміграцыі, пра дачыненні дыяспары і метраполіі на прыкладзе Канады ды яшчэ пра некаторыя эміграцыйныя праблемы. Не ўсе тэксты пабачылі свет у гэтым годзе, некаторыя перайшлі на наступны, але працаю з імі быў поўны менавіта “год кнігі”.

У 2012-м было і як ніколі багата паездак:
• надзвычайная па эмоцыях — у Ізраіль, дзе пазнаёмілася з мясцовымі выхадцамі з Беларусі, адкрыла для сябе амаль невядомы для мяне раней пласт эміграцыйных матэрыялаў;
• адпачынковая — у Чарнагорыю, дзе цягам дзесяці дзён змагла расслабіцца ды крыху папрацаваць над запісаўскім “Кніжным аглядам”;
• працоўная — у Лондан, у Скарынаўку, дзе за тыдзень намагалася перабраць максімум папераў эміграцыйных архіваў (традыцыйна ўсё не паспела, але ўсё роўна папрацавала плённа);
• восеньская, мара школьнага дзяцінства — у Парыж, дзе пазнаёмілася з Альгердам Абрамчыкам і добра пагуляла па могілках;
• а таксама колькі традыцыйных паездак у Вільню цягам году.

Да адмысловых здабыткаў году можна далучыць тое, што пачала вучыць італьянскую мову ды аднаўляць школьныя веды французскай. Праўда, за бракам часу ўсё было з аднолькава невялікім поспехам, але ёсць жаданне працягнуць гэта ў наступным.

Запомніўся год і тым, што сын пайшоў у школу. Пачаўся новы этап у жыцці, за якім цікава назіраць і ў якім мне самой падабаецца ўдзельнічаць, бо пытанні школьніка ўжо больш сур’ёзныя і складаныя, чым у былі ў дашкольніка.

Да мінусаў ці няўдачаў 2012 г. магу аднесці няздзейсненыя планы:
• прэмія Дварчаніна, праца над якой падвісла ў паветры;
• ненапісаны дасюль тэкст, прысвечаны беларускаму зямляцтву ў Ізраілі;
• нязробленыя біяграфічныя публікацыі пра канадыйскіх (і не толькі) беларусаў;
• каляндар, прысвечаны беларускім эміграцыйным літаратарам, які фізічна не паспела дарабіць;
• спатканні з некаторымі цікавымі людзьмі, якія планавала, але не ажыццявіла…
А яшчэ ў гэтым годзе ўпершыню сур’ёзна захварэў бацька. Тое, што ён наогул можа захварэць, было для мяне нечаканасцю…

У 2012 г. пачала ў ЖЖ свой эміграцыйны каляндар, які таксама стаў для мяне своеасаблівай адзнакай году, і справай, якая, безумоўна, пяройдзе ў наступны. На 2013 г. таксама ўжо багата планаў, але, каб не смяшыць Бога, лепей пра іх не буду. Праз год напішу, што атрымалася :)


Такі атрымаўся мой асабісты “год кнігі”. Галоўная, бадай выснова, якую я дзякуючы яму зрабіла, гэта тая, што ад працы трэба атрымоўваць задавальненне. У мяне было багата працы і яшчэ болей задавальнення. Таксама аказалася: чым болей плануеш, тым болей атрымоўваецца. Прынамсі, у мяне менавіта так. І хоць наўрадці магчыма паўтарыць яшчэ адзін гэткі ж “год кнігі”, пэўная, што самыя цікавыя кніжныя праекты яшчэ чакаюць наперадзе.



(Читать комментарии)

Добавить комментарий:

Как:
(комментарий будет скрыт)
Identity URL: 
имя пользователя:    
Вы должны предварительно войти в LiveJournal.com
 
E-mail для ответов: 
Вы сможете оставлять комментарии, даже если не введете e-mail.
Но вы не сможете получать уведомления об ответах на ваши комментарии!
Внимание: на указанный адрес будет выслано подтверждение.
Имя пользователя:
Пароль:
Тема:
HTML нельзя использовать в теме сообщения
Сообщение:



Обратите внимание! Этот пользователь включил опцию сохранения IP-адресов тех, кто пишет анонимно.