Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет ng68 ([info]ng68)
@ 2008-08-29 15:48:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
АНДРЕЙ ХАДАНОВИЧ [info]khadanovich@lj
ГРУЗІЦЕ АПЭЛЬСІНЫ БОЧКАМІ

Натхнёны геапалітычнымі гульнямі вядомага стратэга Ярылы Пшанічнага
(http://yaryla.livejournal.com/70232.html,
прапаную сваю вэрсію старой як сьвет дзіцячай гульні:


Мы дзялілі часткі сушы.
Гэта частка — Джорджу Бушу.

Гэту частку пакідаем
Трэцім рымлянам з Кітаем.

(Што ня так? Правы Тыбэту?
Ты б яшчэ згадаў кабету!)

Гэту частку — Эўразьвязу...
Пачакай, ня ўсё адразу —

Хопіць немцам, скандынавам...
Курдыстан? А на храна вам?

Гэтую табе, араб,
У Ізраіля пара б!

Што, наадварот — габрэям?
Памыляемся. Старэем.

Хто шкадуе Індастану?
Кама-сутрай іх дастану!

Для брытанцаў. Для ірляндцаў.
А паўночным? Тут бяз шанцаў.

Афрыканцам. Аўстралійцам.
І крыху — кавказскім ліцам.

Ружаў — ружжаў? — для грузінаў.
Украінцам — апэльсінаў.

— Ці ня мала Беларусі?
— Я і гэтым ганаруся!

Ёсьць для рэзэрвацый нешта.
І пінгвінам — уся рэшта.

А для Атлянтыды — дно,
Ёй даўно — усё адно.


(Добавить комментарий)


[info]marzec2006@lj
2008-08-29 11:39 (ссылка)
Дзякуй Вялікі, за рэкляму Беларускага фальклёру.. Вельмі прыемна.

(Ответить)