А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - March 11th, 2002

March 11th, 2002

March 11th, 2002
03:13 pm
[User Picture]

[Link]

Фурбi
Саша з Элiнай падарылi мне сапраўднага Фурбi. Ён адчыняе й зачыняе дзюбу, хлопае вачыма, рухае вушамi, а галоўнае - размаўляе!!! Дастаў ужо ўсiх, зараз сядзiць тут, у мяне на працы, у шуфлядцы стала, бо iнакш рэагуе на кожнага. Зараза-ж такая - сьпiць сабе цiхусенечка,а потым раптам як прачнецца, як пачне чхаць ды сьпяваць нейкiя свае фурбскiя народныя песенькi! Таму й назвалi яго - AI Герцэнам.

Update: Навучыўся, як засталяць Герцэна танчыць ды гуляць у хованкi. Яшчэ яго можна неяк вучыць штукам, але як, пакуль ня ведаю.

(1 comment | Leave a comment)

Previous Day 2002/03/11
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org