А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - March 18th, 2002
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:28 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Учора зьездзiлi ў парк, пасмажылi там мяса, папiлi вiна (трымаючы бутэлькi ў папяровых пакетаў - ад ментоў). Хлопцы распавялi, як iх аднойчы выгналi з campground'а за расьпiцьцё сьпiртных напояў i выкананьне гiмна Савецкага Саюзу а шостай ранiцы. Я трохi папрацаваў сякерай, чаго не рабiў ужо бог ведае колькi год. Было цёпла, я зьняў куртку й бегаў у швэдары. Потым паехалi да Пашы з Уладам i пiсалi пулю да трох гадзiн ночы. Па дарозе дадому амаль што пераехалi скунса, але ён, малайца, не спужаўся, так што нiякiх непрыемных наступстваў не было. Ранiцою прадраў вочы й зразумеў, што заваконьне нейкага няправiльнага колеру. Так i ёсьць - выпаў сьнег. Каб яго, гэтае новаангельскае надвор'е! Але выглядае, што ён хутка растае.
Update Усё растаяла, сьнег яшчэ йдзе, але тае, як толькi дакрынецца да глебы.
Current Mood: Трэба працаваць, а ня хочацца Current Music: Various-Creations from a morbid society (метал з Чэхii)
|
|
08:36 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Добры артыкул пад назвай "Сындром эмiграцыi". Падкажыце, хто такая аўтарка - Вiка Ганапольская?
|
|