А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - April 19th, 2002
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:59 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Чарговы дыфiрамб Дэвiду Томасу Напрыканцы запiсу Dub Housing (канец 1978 - syarzhuk) наш мэнаджар сказаў: "Зрабiце яшчэ 2-3 такiх альбомы й вы знойдзеце камерцыйны посьпех." Мы спыталi - а што калi мы гэтага ня хочам? Ён адказаў:"Пакуль вы будзеце пiсаць добрую музыку, заўжды знойдзецца нехта, хто будзе выдаваць альбомы й вы зможаце рабiць што хочаце, але вы нiколi ня будзеце пасьпяховым гуртом". Гэта гучала зусiм нядрэнна.
Current Music: Pere Ubu - The Art Of Walking
|
|
11:10 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Gogol Bordello in NYTimes http://www.nytimes.com/2002/04/14/arts/music/14SISA.html (патрабуе рэгiстрацыi, але яна бясплатная) Калi хто ня ведае, Gogol Bordello - гэта шыкоўны ню-ёркскi гурт, якi мяшае панк-рок з цыганшчынай. Шоў у iх проста адвальнае. Яны калiсьцi разагравалi перад канцэртам Воплей Вiдаплясава й шмат каму iх выступленьне спадабалася болей за хэдлайнераў.
Current Music: Pere Ubu - The Art Of Walking
|
|
12:35 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Што здарылася? Колькi год нiхто ў госьцi ня ехаў, а тут раптам... Летам адзiн абяцае з Iзраiлю прыляцець сюды, другi зь Нямеччыны ў NYC, восеньню яшчэ адзiн зь Лiтвы хоча... Я таму, што зь Нямеччыны, адказаў:
напiшы незадоўга да нагадай пра падумаем як сустрэцца ў
Current Music: Pere Ubu - The Art of Walking
|
|