А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - May 20th, 2002

May 20th, 2002

May 20th, 2002
09:38 am
[User Picture]

[Link]

Прыемныя нечаканасьцi
Па-першае, у мяне нарэшце прайшла алергiя, на якую пакутую штотравень.
Па-другое скачаў (так, [info]rydel23@lj! Скачаў па трубах сусьветнае памiжсецявое каналiзацыi!) вiдэа Accept - Balls To The Walls, прыгадаў хэвi-металiчнае дзяцiнства.
Па-трэйцяе, па дарозе на працу замест Scarcrow знайшоў кампакт аркестра Жыновiча, якi даўно лiчыў згубленым.
Па-чацьвертае, сябра напiсаў: Чытаю апавяданьнi Бабеля, анiяк не магу пераканаць сябе, што гэта не анекдот.ру, асаблiва пасьля фразаў кшталту "Пра тое, якiя сябры, маўчалiвыя ды скрытныя, яны былi, я распавяду iншым разам". Так i чакаю, што наступны аркуш пачнецца з "а зараз - амбула".

Current Music: 1000 Mona Lisas - New Disease

(Leave a comment)

TimeEvent
11:14 am
[User Picture]

[Link]

Сэксуальныя пiсталеты будуць граць 27 лiпеня ў Лёндане. Крынiца

А вось абсалютна неверагодная знаходка. Хаця, можа й не такая неверагодная - ўсё лягiчна - дзе яшчэ можна пачуць разам Флi (Red Hot Chili Peppers), Iст Бэй Рэя (Dead Kennedys), Бруса Фаўлера (Captain Beefhart, Frank Zappa) i Роберта Фрыпа (King Crimson)? Зразумела-ж, на альбоме алжырскае музыкi! Цiкава было-б гэта яшчэ й пачуць

Current Music: Wire - The A List

(Leave a comment)

Previous Day 2002/05/20
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org