А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - May 23rd, 2002

May 23rd, 2002

May 23rd, 2002
12:38 am
[User Picture]

[Link]

Беларускi лiтаратурны канон
З дыскусii на Дранiках.
Аўтар - "Руды Тамаш".
Вось мой вельмі няпоўны варыянт канону нашай літаратурнай традыцыі:
Кірыла Тураўскі
Летапісы/кронікі
Мікола Гусоўскі
Ян Вісьліцкі
Андрэй Рымша
Хведар Еўлашоўскі і іншая дзённікавая ды мэмуарная літаратура
Мялеці Сматрыцкі
ананімныя паэмы ад "Наражэньня Хрыстова" да "Сказа пра Лысую гару"
Баршчэўскі
Міцкевіч
Дунін-Марцінкевіч
Суліма-Савіч-Заблоцкі
Багушэвіч
Купала
Колас
Багдановіч
Быкаў
Караткевіч
Барадулін
Разанаў
лепшае з фальклёру

(6 comments | Leave a comment)

TimeEvent
01:43 pm
[User Picture]

[Link]

Ян Чачот - Што старыя за вар'яты
Што старыя за вар'яты:
Мелюць без прычыны,
Быццам час свой марна трацім
Мы каля дзяўчыны.

І ўсё пхнуць нас да работы,
Хоць таго не знаюць,
Што да працы я ахвоты
Без дзяўчат не маю!

З любай стрэнуся, бывае,
Прыгарну к сабе я,
Сэрца радасцю палае,
Галава яснее.

Жыць тады, сябры, ахвота,
Хораша наўкола,
Мігам робіцца работа
З песняю вясёлай!

Дык мяліце ж без прычыны
Вы, старыя людзі -
Вас паслухаем тады мы,
Як дзядамі будзем!

Current Music: Sonic Youth - Made In USA

(Leave a comment)

TimeEvent
01:52 pm
[User Picture]

[Link]

I яшчэ Ян Чачот

Кум i Кума


Кума нітак напрала,
У маток іх звівала.
Кум дзівіўся: як гожа
Кума ніткі віць можа.

Наварыў кум ёй піва,
Частаваў так зычліва
І дзівіўся: як гожа
Кума піва піць можа.

Як з бяседы аднойчы
Кум куму вёў уночы,
Ён дзівіўся: о Божа,
Кума йсці ўжо не можа.

Current Music: Sonic Youth - Made in USA

(6 comments | Leave a comment)

Previous Day 2002/05/23
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org