А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - June 29th, 2002
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
08:31 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Усё йдзе па пляне (Ягор Летаў, "Грамадзянская абарона", пераклад - мой i М.Мiцькаўца (дзе ты зараз, Макс?))
Усё iдзе па пляне
Ключ ад мяжы паламаны напалам А наш татачка Ленiн зусiм сканаў Ды-ж ён расклаўся на цьвiль i на лiпавы мёд Перабудова-ж усё йдзе ды йдзе па пляне I весь бруд ператварыўся ў голы лёд
I ўсё iдзе па пляне
А мой - мой лёс спакою захацеў Я абяцаў яму ня ўдзельнiчаць у ваеннай гульнi А на фуражцы на маёй зорка, молат i серп I як чульлiва гэта ўсё - зорка, молат i серп Лiхi лiхтарык чаканьня гайдаецца
I ўсё iдзе па пляне
А жонкай маёй сiлкавалi натоўп Кулаком сусьветным растапталi ёй грудзi Усенароднаю воляй растапталi яе цела Дык пахавайце-ж яе пад крыжом, бо
Ўсё iдзе па пляне
Адзiн дзядулечка Ленiн добры быў правадыр А ўсе астатнiя ды iншыя - такi брудны гной А ўсе астатнiя - ворагi, такiя мудакi Над Айчызнаю над роднаю вар'яцкi сьнег iшоў А ў часопiсе "Карэя" таксама добра ўсё Ёсьць таварыш Кiм Iр Сен, там тое-ж, што ў нас Я ўпэўнены - ў карэйцаў тое-ж самае, ды
Ўсё iдзе па пляне
А пры камунiзьме ўсё будзе заябiсь Ён прыйдзе хутка, трэба толькi пачакаць Там усё будзе бясплатна, там усё будзе ў кайф, Там, напэўна, нам зусiм ня трэба будзе памiраць… Я прачнуўся сярод ночы, зразумеўшы, што
Ўсё iдзе па пляне
|
|