А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - July 5th, 2002

July 5th, 2002

July 5th, 2002
10:36 am
[User Picture]

[Link]

Лытдыбр
Трэйцяга ўвечары паехалi купацца на Walden Pond. Так, той самы, дзе Thoreau пiсаў свой Walden. Мы прыехалi трохi раней за астатнiх, вырашылi не чакаць на паркоўцы, а пайсьцi купацца, бо пякло так, што не прадыхнуць, нават пасьля таго, як сонца зайшло. Каля вады нас атакавалi рэгулярныя часткi камарых, мы ганебна адступiлi ў возера й намагалiся трымаць як мага болей частак цела пад вадой, але насам ды лбам дасталося. Убачылi сполахi ў небе ды падумалi - пачынаецца навальнiца, можа пойдзе дождж ды стане не так горача? Але сполахi прайшлi бокам, а потым зьнiклi зусiм. Падыйшлi астатнiя ды сказалi, што тое быў салют у гонар Iндзяпендэнс Дзей. Пасьля паехалi да сяброў, вырашылi паглядзець якое кiно. Выбар быў з "Танга", якое пмат хто ўжо бачыў i "Beautiful Mind" - пра нейкага матэматыка, якi быццам крута ламаў чужую крыптаграфiю. Я нешта стамiўся, пайшоў у другi пакой спаць - як апынулася, зрабiў правiльна, бо, як мне сказалi, стужка была занадта доўгая й жахлiвая, не спадабалася нiкому.

Учора зноўку пякло. Вырашылi з народам сустрэцца на пляжы ў Sandwich, MA а трэйцяй. Самi а трэйцяй толькi выехалi, прыехалi туды без чагосьцi пяць, нiкога не знайшлi й палеглi на пясочку. Ля акiяна паветра было трошкi халаднейшае, можна было дыхаць. Вада была проста ледзяная, я ня мог зайсьцi нават па калена - звадзiла ногi, але жонка нават акунулася колькi разоў. Стаў чытаць зборнiк апавяданьняў "20 under 30" - на дзiва падабаецца, можа перакладу што адтуль.

Дзесьцi а шостай пад'ехалi Андрэй з Ленай, прывезьлi паветранага зьмея. Зьмяюка была проста гадзюка, кiраўнiцтву не падчынялася, лётала дзе й як хоча, але ўсё роўна добра. Потым паехалi ў Бостан паглядзець на сьвяточны салют. Крывасмакi на паркоўках прасiлi па 18-20 даляраў за "event parking", унутраная жаба прачнулася й рашуча сказала "Не!" Убачылi пустую пляцоўку, куды заязджала адна машына, вырашылi стаць побач, нягледзячы на засьцерагальныя надпiсы пра 24 hour towing. Народ зь першай машыны сказаў не пужацца надпiсаў, сёньня сьвята, салют доўжыцца паўгадзiны, карацей кажучы, ўсё пучком. Пайшлi на нейкi мост глядзець - i тут я бакавым зрокам заўважыў ненавiдзiмы усiмi бостанскiмi кiроўцамi towing truck, што ўцягваў тую самую першую машыну. Добрае ў народа будзе сьвята незалежнасьцi, мацi iх. Я хуценька перагнаў сваю прама на мост, уключыў аварыйкi, ды побач зь ёю весь салют i паглядзелi. Потым сталi выязджаць, неяк апынулiся на 99-й дарозе i бачылi з чарговага маста яшчэ адзiн салют, паменей, напэўна, якi гарадок вырашыў адмецiцца.
Ня ведаем, што рабiць на канцатыднi - можна зьезьдзiць заўтра у Провiдэнс на Waterfire, можна пад'ехаць да Сярогi з сябрамi ў Мэйн у Acadia State Park...
Карэнт мюзiк даволi прыемны - гэта быў гурт, што на разаграваў на iмпрэзах Ministry у пачатку 90-х. Вось на тое (Ministry перыяду The Mind Is a Terrible Thing to Taste/Psalm 69) i падобны.

Current Music: Skatenigs - Stupid people shouldn't breed

(16 comments | Leave a comment)

TimeEvent
12:12 pm
[User Picture]

[Link]

Да гэтага.
У Правiдэнсе ёсьць рэчка пад назвай Moshassuck River. Афiцыйна перакладаецца як "Месца, дзе алень убачыў ваду", але ўсе прыехаўшыя з былога сэсэсэра завуць яе "Maшка - сука!"

А яшчэ мне вельмi падабалiся две версыi перакладу назвы возера Вiнiпiсокi ў Ню-Гэмпшыры. Аднойчы паехалi мы туды з "расейскай" экскурсiяй. "Нашая" гiдэса у аўтобусе распавяла сьлязьлiвую гiсторыю пра два iндэйскiх племенi, што ваявалi памiж сабой. Маўляў, сын правадыра аднаго племенi закахаўся ў дачку правадыра другога, i вырашылi пабрацца шлюбам. Шаманы казалi, што нiчога не атрымаецца, i такi сямейны саюз ня зможа ўтрываць мiр. Калi гралi вясельле, неба было зацягнутае цёмнымi хмарамi, i шаманы абвесьцiлi гэта дрэнным знакам. Ранiцой жанiх пасадзiў сужаную ў лодку, каб плыць дахаты да свайго племенi (калi гэта былi iракезы, дык адно гэта паказвае iлжывасьць байкi, бо iракезы традыцыйна мiгруюць у племя жонкi), i тут раптам сонечны прамень асьвяцiў навакольле. Шаманы ўскрычалi славу, вайна скончылася, а муж з жонкай пасьля сьмерцi бацькоў аб'ядналi плямёны й усiм прыйшло ШАСЬЦЕ! А возера, маўляў, назвалi Вiнiпiсокi, што значыць "Сонечны прамень пасьля буры".
Пакуль мы слухалi гэтую гiсторыю, пад'ехалi да таго самага возера, дзе нас чакаў караблiк. Толькi адплылi - мясцовы гiд абвесьцiў "This lake is called Winnipisaukee which means "Water high in the mountains" in Indian language".

Дарэчы, шмат амерыканцаў усур'ёз кажуць, што ведаюць некалькi словаў (напрыклад kimo sabe) з "Indian language". На пытаньне - якога племенi, бо зразумела-ж, што ў, скажам, магiканаў, вампаноагаў, нарагансэтаў, гуронаў, анеiд, семiнолаў i сьюксi былi свае, адрозныя мовы - адказваюць "ня ведаем, iндзейская мова i ўсё тут".

(Leave a comment)

TimeEvent
01:00 pm
[User Picture]

[Link]

А нефiг цытаваць Кейджа! Нефiг!
http://www.independent.co.uk/story.jsp?story=307449

(Leave a comment)

Previous Day 2002/07/05
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org