А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - July 16th, 2002

July 16th, 2002

July 16th, 2002
11:34 am
[User Picture]

[Link]

Учора ў машыне круцiў стары Alice Cooper'aўскi сынгл Lost in America. Вельмi парадаваў радок I don't have a gun so I can't go to school. Не разумею, чаму пасьля падзеяў у Каларада падавалi ў суд на Марылiн Мэнсана, а не на Купера.

На працы вырашыў пераслухаць ФёдараўВолкаўКурашоўскi Зiмы ня будзе. Праслухаў ад пачатку да канца тры разы, потым яго-ж круцiў па дарозе дадому. Але-ж у мэтазгоднасьцi ўключэньня ў дыск апошняга трэка дагэтуль сумняваюся. :)

Настройвалi знаёмай кампутар. Таго, хто напiсаў Камп'юсэрву клiенцкую праграму, трэба растраляць. Гэта-ж трэба - ў preferences выстаўляеш адзiн тэлефонны нумар, а яна на той нумар чхае з высокае званiцы, лезе ў Dial-up networking, чытае адтуль першы connection, што трапiцца, i звонiць туды! А support таксама добры - залезьце ў Dial-up networking, цi бачыце вы там connection з такой назваю? Не? А кнопачкi Ok i Cancel у вас там ёсьць? Няма? Ну, я ня ведаю...

Ўся мая гарбата тут скончылася, а замоўленай на Mighty Leaf чакаць яшчэ тры днi. Ды й дома нiчога добрага няма, адзiн блядзкi Лiптан.

Current Music: Telstar Ponies - Mors Factum Musica

(8 comments | Leave a comment)

TimeEvent
01:57 pm
[User Picture]

[Link]

Адчаго гэта ў мяне такое пачуцьцё, што як першапачатковы постынг, гэтак i тры ананiмных камэнтары напiсаныя адным i тым-жа чалавекам?

Current Music: Vapourspace - Sweep

(Leave a comment)

TimeEvent
02:49 pm
[User Picture]

[Link]

Лепей за ўсiх на тэму Doors reunion даўным-даўно выказаўся нi хто iншы, як Джэла Бiяфра: Have we got a telethon for you coming soon on MTV! [...] It's so important we've even exhumed the bodies of Lynyrd Skynyrd!

Current Music: Les Thugs - I.A.B.F. (якраз з бiяфраўскага лэйблу)

(Leave a comment)

Previous Day 2002/07/16
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org